БОНДА
1) беларускi народны звычай частавання блiзкiх i аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавiнай, агароднiнай новага ўраджаю. Дзялiлiся мясам дамашняй i забiтай у час палявання дзiкай жывёлы, рыбай, мёдам (у час яго выбiрання з вулляў).
Звычай сведчыць пра iснaвaннe ў старажытнасцi калектыўнай (абшчыннай) гаспадаркi i грамадскай уласнасцi. У наш час страцiў сваю назву, але па - ранейшаму захоўваецца як нар. традыцыя калектыўных узаемаадносiн.
2) Старадаўняя назва пасагу, запасу грошай, адзення.
3) Круглая пшанiчная булка.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/9213
|