АБРАД “КУПАННЕ НЯВЕСТЫ”
4 кастрычніка быў абрад - бабанька рассцілала ў бабіным куту салому, ставіла на салому дачку, якая была на выданне, і на шчасце ў апошні раз сама мыла яе перад вяселлем.
Выцірала яе ручніком вясельным, тым, у які потым на вяселлі спавівальная бабка будзе загортваць курнік, выпраўляючы маладых у святліцу. Гаспадар пасля пераймаў у сваёй бабанькі сабраную вільготную салому і яе адносілі скаціне.
Калі быдла прымалася есць салому, то гэта было дакладным знакам, што стаўшы мужавай жонкай, дачка народзіць добрых дзяцей.