ДЗЕДАВІЦА

ЁЛАЧКА, ЕЛЬЦЭ, ГІЛЬЦА, РАГАЦІНКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЁЛАЧКА, ЕЛЬЦЭ, ГІЛЬЦА, РАГАЦІНКА

    Вясельны атрыбут, які сімвалізаваў дзявоцтва маладой, яе самую, маладога, іх яднанне. Лакальныя назвы гільца, рагацінка. Уяўляла сабой невялікае дрэўца, дакладней яго верхавінку або галінку, зімой – сасны або елкі, летам – яблыні, вішні, грушы, каліны. Е. рабілі ў маладой і маладога або толькі ў маладога, утыкалі ў адмыслова спечаны хлеб, у некаторых мясцовасцях – у каравай або спец. Падстаўку з дрэва.

    Упрыгожвалі рознаколернымі стужкамі, невялікімі букецікамі з каляровай паперы, каліны, аўса, барвінку, васількоў, якія прывязвалі да галінак. Нярэдка да галінак прымацоўвалі і васковыя свечкі.

    Віць (упрыгожваць) Ё. Запрашалі маладых дзяўчат, перад віццём частавалі. Часам віць пачыналі маці або бацька маладых. Рабілі Ё. у суборную суботу перад або пасля рашчынання каравая. У час віцця спявалі спецыяльныя песні, пасля заканчэння віцця патрабавалі выкуп (пачастунак). На працягу ўсяго вяселля Ё. Стаяла на стале перад маладымі.

    У час абраду звядзення, расплятання касы і надзявання чапца маладой на Ё. Запальвалі свечкі. Пасля падзелу каравая Ё. Разрывалі. Ё., зробленую ў хаце маладога, яго дружка, павесіўшы на яе вяночак з руты, прыносіў да маладой.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13073




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz