ДЗЕДАВІЦА

МЕЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МЕЧ

    Ва ўсіх міфалагічных традыцыях зброя звязана з ваяром і часта мае звышнатуральныя якасці. М. у гэтым плане займае асаблівае месца як адзін з найбольш шанаваных вобразаў.

    М. выступае ў беларускіх паданнях аб заснаванні некаторых вёсак, напрыклад Вялемічы, Холмеч. Магчыма, што другая частка гэтых назваў дала падставы па прынцыпе “народнай этымалогіі” семантычна звязваць паданні з М.

    Напрыклад, у паданні аб паходжанні назвы Холмеч сапраўды выступае і холм над ракой Дняпро. Але сам матыў, безумоўна, з’яўляецца старажытным. М. выступае ў абодвух паданнях у вельмі падобных сітуацыях: нейкі ваяр утыркае М. у зямлю, што сімвалізуе яго валоданне гэтай зямлёю.

    Такім чынам, М. аказваецца моцна звязаны з зямлёй і можа адлюстроўваць правы заваёўніка на яе. Цікава, што абодва паданні робяць націск на тым, што і цяпер існуюць заснаваныя тады паселішчы.

    Карані гэтага міфалагічнага матыву могуць быць генетычна звязаныя са скіфскай (іранскай) ці германскай рэлігійнай традыцыяй. Таксама можна ўбачыць сувязь матыва ўторквання М. у зямлю з казачным вобразам М., схаванага ў зямлі.

    Звычайна гэта бацькаў М., які надае сілы. Тым не менш трэба адзначыць, што вобраз М. у казцы не настолькі папулярны і тут задзейнічаны больш старажытныя віды зброі – дубіна, паліца і да т. п.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3483




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz