КУПАЛЬСКІ ДЗЯДОК
Купальскi дзядок. Мастак А.Бушкін, Каляндар "Беларускiя нячысцiкi"
Добры дух, які ходзіць і збірае купальскіе кветкі, з-за чаго яго кошык гарыць, як жар. Пры сустрэчы з ім трэба рассцяліць абрус, і К. д. кіне на яго адну кветку.
Шчаслівы яе ўладальнік атрымае дар ведаць пра ўсё на свеце: дзе якія скарбы ляжаць, як да іх прыступіцца, якія закляцці на іх накладзены, як іх адчараваць. Каб захаваць чароўную кветку, трэба, разрэзаўшы далонь правай рукі, закласці яе пад скуру, і адтуль ніякі нячысцік яе не дастане.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2883
КУПАЛЬСКІ ДЗЯДОК
Недзе ў лесе жыве Купальскі дзядок. Гэта добры лясны Бог, Толькі ён можа бесперашкодна збіраць купальскія кветкі. Дядок ходзіць па лесе з кошыкам і напаўняе яго кветкамі, таму кошык гарыць як жар.
Калі сустрэцца з ім і разаслаць перад ім белы абрус, то ён кіне на яго адну кветку. Хапай тады хутчэй яе і, разрэзаўшы далонь правай рукі, кладзі паД скуру: адтуль Нядобры Дух не дастане.
Шчаслівы ўладальнік цудоўнай кветкі атрымлівае дар ведаць пра ўсё на свеце і асабліва ведае, дзе якія скарбы ляжаць і як да іх прыступіцца, ведае, якія закляцці на іх накладзены і як іх адчараваць.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/84.htm