ЛІХАЯ ЧАСІНА
Ёсць людзі, якія самі асаблівых чараў не ведаюць, не знаюцца з Духамі, але ў іх ці цяжкая рука, ці ліхія вочы, ці, можа, трапляецца такая часіна, а толькі што б яны ні зрабілі, на што б ні зірнулі, — зробіцца ліха. Апоўдні трэба асцерагацца лаянкі, сварак, асабліва кляцьбы. Апоўдні збываецца кляцьба маці. Ці не ад таго, што апоўдні Дамавік моцна спіць, а; калі пабудзіць яго і патрывожыць, то ён не ў настроі і злуецца?
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/99.htm
|