ДЗЕДАВІЦА

БАЛОТНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАЛОТНІК

    БАЛОТНІК. Валерий Славук.

    Самы пачварны з усіх нячысьцікаў, якія жывуць у балоце. Ён уяўляўся страшэнным таўстуном, зусім без вачэй, увесь у тоўстым пласьце гразі, да якой наліпла ў беспарадку багавіньне, мохавыя валокны, смаўжы, жукі і іншая вадзяная жамяра. Балотнікі не здольныя да пяшчоты і ласкі. Панурыя, няўклюдныя, нерухомыя, яны жывуць поруч са сваімі братамі Багнікам і Аржавеньнікам, а таксама Лозьнікам (Лазавіком), дапамагаюць адзін аднаму перасьледаваць ахвяру – чалавека ці свойскую жывёлу.

    Прыгожымі вобразамі і гукамі яны заманьваюць ахвяру, якую пад зваблівай расьлінаю чакае дрыгва. Калі ахвяра, блытаючыся ў каранях і ствалах лазьняку, пачынае тануць, нячысьцік хапае яе за ногі і паволі, але ўчэпіста цягне да сябе. Паверхня багны сыходзіцца, не пакідаючы сьлядоў пагібелі. Усе разнавіднасьці нячысьцікаў, што жывуць у балоце, не баяцца грамовых стрэлаў, якія трацяць сьмяротную сілу ад судакрананьня з паверхняю.

    Найвялікшая небясьпека – асушэньне балота каналамі. Калі сыходзіць вада, нячысьцік гіне, не ў стане выбрацца, і жытло робіцца яму магілаю. Парэшткі Балотніка зьліваюцца зь зямлёю і служаць угнаеньнем – адным нячысьцікам робіцца меней, бо ўсе яны вечна самотныя кавалеры. Балотнік цешыцца расьлінным і жывёльным жыцьцём на паверхні свайго жытла.

    Раніцою і ўвечары ён крычыць на розныя галасы: раве, як птушка бугай, крача па-качынаму, булькоча, нібы цецярук, каб завабіць паляўнічага ці драпежніка. Калі прырода раськвечвае паверхню жытла Балотніка кветкамі, ягаднікамі, грыбамі, нячысьцік патаемна вырошчвае між іх багун, які задурманьвае чалавеку галаву. Балотнік прабівае там і тут балотныя вакенцы, атуляе іх здрадніцкай расьліннасьцю, падганяе туды рыбу.

    Гэтыя сатанінскія пасткі загубілі не аднаго чалавека. Надта злуе Балотніка чалавечая выдумка хадзіць па багне на балотных лыжах: паверхня трасецца, а чалавек рухаецца і не тоне. Яшчэ больш злуецца Балотнік у сьпякотнае лета, калі чалавек праводзіць па балоце нават каня з возам. Баіцца Балотнік вымерзнуць ад зімовых маразоў. Зь яго бярлогі час ад часу падымаецца цёплае дыханьне, утвараючы балотную палонку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/104

    БАЛОТНІК

    Балотнік мукае, як карова, кракае па-качынаму, булькае, быццам цецярук, гагоча людскім голасам, каб прывабіць маладога неспрактыкаванага паляўнічага. Якой бы выявай ні прываджвалася ахвяра, Балотнік у стане загубіць яе толькі тады, калі багна досыць глыбокая. У адваротным выпадку ён мучыцца нямоглай злосцю. Вельмі злуе Балотніку на выкарыстанне людзьмі балотных лыж, што не дазваляе яму завалодаць ахвярай.

    Да поўнага шаленства яго даводзіць гарачае лета: не толькі сам чалавек адважна ходзіць па яго валадарствах, але нярэдка праводзіць па іх каня з возам. Узімку ж мярзляк-Балотнік курчыцца і трасецца на дне свайго жылля, турбуючыся толькі пра ўласную бяспеку: вымерзне балота - загіне і ён сам.

    Мала хто бачыў Балотніка, але вядома, што ён страшна тоўсты, без вачэй, увесь у тоўстым пласце бруду, на які наліплі ў бязладзіцы водарасці, мох, усякія вадзяныя казуркі. Усё гэта робіць Балотніка найболей пачварным з духаў. У яго ёсць браты - Багнік і Аржавень.

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz