ДЗЕДАВІЦА

ЖАНЧЫНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖАНЧЫНА

    Апазіцыя мужчынскі/жаночы ляжыць у падмурка цэнтральных супастаўленняў міфапаэтычнай мадэлі свету: дзень/ноч, агонь/вада, неба/зямля, верхняе/ніжняе, правае/левае, цотнае/няцотнае і да т. п. Сферу жаночага рэпрэзентуе ўсё, што звязана з нараджэннем і смерцю, здароўем і хваробай, з ахвотай жыцця і дабрабытам.

    Ж. ахвотна прыпісвалі магічныя ўласцівасці, якія абапіраюцца на ўсведамленне цеснай сакральнай сувязі жаночага пачатку са спараджальнымі функцыямі зямлі. Таму менавіта Ж. выконвалі шматлікія ўтылітарна-знакавыя дзеянні ў працэсе вырошчвання ўраджаю, толькі яны парадкавалі агародныя справы.

    У асноўным за Ж. замацаваліся практычныя і рытуальныя клопаты догляду хатняй жывёлы і птушак. Да сферы толькі жаночых заняткаў належалі ўсе працэсы па вырошчванні, збору і апрацоўцы лёну і канапель. Прадзенне і ткацтва, якія на міфалагічным роўні разумеюцца як метафара “стварэнне свету”, таксама належалі Ж., што яшчэ раз падкрэслівае яе стваральную функцыю.

    У большасці выпадкаў Ж. аддавалася галоўная роля ў каляндарных рытуалах і звычаях. Далучэнне Ж. да нізу ў структурнай мадэлі, а таксама ўяўленні пра яе фізіялагічную “нечыстату” і грахоўнасць далі імпульс да залічэнне Ж. да адмоўнага вартаснага полюсу. У асобных выпадках Ж. лічылася нават небяспечнай, калі адна яе прысутнасць магла пашкодзіць будучаму ўраджаю.

    Калі на шляху гаспадара, які ішоў сеяць збажжа, сустракалася Ж., ён мусіў вярнуцца назад. Перакананні ў асаблівай небяспецы “жаночага” чарадзейства звязаныя і з асаблівасцямі жаночай псіхікі, з эмацыйнай актыўнасцю паводзінаў Ж. Асаблівым статусам надзялялася цяжарная Ж., калі падвойваліся яе магічныя прадукавальныя, жыватворныя здольнасці: цяжарную Ж. прасілі першай увайсці ў новую хату, яна давала праз вароты хлеб карове, біла тую самую фартухом дзеля паспяховай злучкі.

    Аднак стан цяжарнасці адносіў Ж. да “асабліва нячыстых” і небяспечных істотаў, што абумоўлена найперш яе “двудушшам” і знаходжаннем на мяжы жыцця і смерці. Гэта “нечысціня” яшчэ больш набліжала цяжарную Ж. да касмалагічнага нізу, хтанічнай сферы (існавала павер’е, калі не пазычыць што-небудзь цяжарнай Ж., дык у хаце з’явіцца вялікая колькасць мышэй).

    У большасці выпадкаў вылучаецца амбвівалентнасць Ж., якая паказвае на яе асаблівае становішча ў сістэме традыцыйнай культуры, бо менавіта Ж. выступае як прадстаўнік іншага свету і таму можа ўплываць на лёсы людзей і на самую зямлю. Такім чынам, знакавыя функцыі Ж. мелі месца ва ўсіх сферах гаспадарчай дзейнасці і жыццёвага дабрабыту беларускай вёскі.

    Як заўважае Т. А. Бернштам: “Жаночыя сакральныя “веды” ў параўнанні з мужчынскімі мелі больш “зямны” характар, былі пераважна магічнымі, г. зн. Больш архаічнымі і ўсеабдымнымі. У вядомым сэнсе можна сказаць, што Ж. былі “гаспадынямі” зямлі – яе вонкавага і нутранога (уключаючы падземны) свету”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1602




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz