ДЗЕДАВІЦА

ЛЫСЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЫСЫ

    Прыкмета чалавека, якая ў традыцыйным жыцці беларусаў набыла рознабаковы культурны сэнс. Па-першае, адсутнасць валасоў пазначала асобу з сакральнымі здольнасцямі ўступаць у дачыненні з “тым” светам. Макаўка як мяжа свайго, нутранога якраз і станавілася зонай кантакту.

    Па-другое, чалавек, які вылучаўся дадзенай прыкметай, надзяляўся незвычайнымі або разумовымі, або сексуальнымі здольнасцямі, што, дарэчы, у народным успрыманні ўзаемазвязана, бо пацвярджае судачыненні верху і нізу (“Бойся лысых і рыжых надта хітры”; “А чаго ты, лысы, без валос астаўся? А таго, што рана з дзеўкамі спазнаўся”; мела значэнне і падабенства лысага чалавека і фаласа).

    Акрамя таго, лысіна як адступленне ад цялеснай нормы, што з’яўляецца універсальным крытэрам іншасвету, пазначае прадстаўніка дэманалогіі – параўн. чорт лысы. Асабліва ўстойлівае азначэнне жывёлы з белай плямай на лобе як Л. сведчыць аб вылучанасці і сакральнасці гэтай прыкметы, яе першапачатковага сэнсу маркіраваць светлае, бліскучае (і нябеснае). Л. жывёлы, відаць, першапачаткова прысвячаліся боству і выступалі ў якасці ахвяры.

    З Л. персанажаў міфалогіі беларусаў вылучаецца Бурая баба – жонка вупыра, старая нязграбная кабета без вушэй і носа, што хавае сваю лысіну пад вялікім мухаморам, а таксама св. Мікола і, відаць, Мароз – Зюзя. Існавала павер’е, што, каб суняць надта моцныя маразы, трэба было налічыць па памяці дванаццаць знаёмых Л. людзей. Параўн. Лысая гара.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ЛЫСЫ

    ЛЫСЫ, прыкмета чалавека, якая ўтрадыцыйным жыццi беларусаў набыла рознабаковы культурны сэнс. Па–першае, адсутнасць валасоў пазначала асобу з сакральнымi здольнасцямі ўступаць у дачыненні з «тым» светам. Макаўка як мяжа свайго, нутранога якраз i станавiлася зонай кантакту. Па–другое, чалавек, якi вылучаўся дадзенай прыкметай, надзяляўся незвычайнымi або разумовымi, або сексуальнымi здольнасцямi, што, дарэчы, у народным успрыманнi ўзаемазвязана, бо пацвярджае судачыненні верху i нiзу («Бойся лысых i рыжых: лысы дужа разумны, а рыжы надта хiтры»; «А чаго ты, лысы, без валос астаўся? А таго, што рана з дзеўкамi спазнаўся»).

    Крыніца: http://sonca.by/nashi-tradicii/tradicii.html?start=20




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz