ПЕРАД ДАЛЁКАЙ ДАРОГАЙ НЕ МЫЙ ВАЛАСЫ
Перад далёкай дарогай не мый валасы - бяду наклічаш, - Безумоўна, тут ярка выяўлена стаўленне да валасоў, бо ў іх, па вераваннях старажытных, заключаецца жыццёвая сіла.
Матыў валасоў знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўсіх найважных падзеях жыцця чалавека: пасмачку валасоў маляняці закочваюць у воск; дзіця нельга стрыгчы да года; у вызначаныя дні цяжарнай жанчыне не дазваляецца не толькі стрыгчы валасы, але і мыць іх, і г.д.
Лічылася, што па кінутых валасах можна навесці псуту, пазбавіць здароўя, - таму перасцерагалі ад выкідання валасоў дзе папала. Пасля мыцця галавы частка валасоў застаецца ў вадзе, частка - на грабеньчыку, што не вітаецца перад дарогай: усе валасы павінны быць з табой.
Побытавае тлумачэнне павер'я простае: калі валасы не паспеюць высахнуць да выйсця з хаты, то можна застудзіцца.
|