КАРЧМА, ШТО ПРАВАЛІЛАСЯ Ў ВОЗЕРА
Каля вёскі Касцяневічы ёсць месца, дзе “ў возера правалілася карчма”. І пра гэта і цяпер расказваюць мясцовыя жыхары. Гэта абсалютна цмачыная традыцыя – забіраць пад зямлю тое, што просіць дапамогі; або тое, што правінілася.
Пра гэтую карчму кажуць, што яна правалілася, бо туды заехала вяселле замест таго, каб ехаць у царкву… Самая старая жыхарка Касцяневічаў сказала нам: “Так-так! Была карчма – і правалілася!.. І доўга-доўга вэлюм плаваў…” Такая вось дэталь!
Крыніца: http://cmok.budzma.org/node/117
|