ГАРАЧЫКІ
Памінальная страва. З прэснага мучнога цеста пяклі галушкі (звычайна тры). Кожны, хто прысутнічаў на памінках, адломліваў па кавалачку (адсюль праклён: “Каб па табе Г. напяклі”). Елі з сытою, цёртым макам. Вядома на Усх. Палессі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11423