ДЗЕДАВІЦА

КАНОПЛІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 39
    Гасцей: 39
    Карыстальнікаў: 0

    КАНОПЛІ

    (Cannabis sativa L.), вырошчваліся і шырока прымяняліся практычна ў кожнай сялянскай гаспадарцы (“У каго канапелькі, у таго двайныя капейкі”). Аднак атрымаць добры ўраджай К. было не так проста, і таму вакол гэтага занятку разгортвалася цэлая сістэма павер’яў і рытуалаў.

    У час дагляду К. традыцыйнае пажаданне “Дапамагай Бог!” успрымалася як чарадзейны акт, адказваць на які трэба было злоснай лаянкай. Нядобразычліўцы закліналі суседскія К. вымаўленнем “Канапелька Матруна, штоб ты ў землю махнула!”, “Цю-цю, канапелька!”.

    Каб засцерагчы К. ад асоту, гаспадары на вадохрышчанскую каляду аб’язджалі на качарзе свій гарод. Тое ж самае рабілі тройчы да ўсходу Сонца, калі К. доўга не ўсходзілі.

    У абрадавай і лірычнай паэзіі К., іх сеянне ўстойліва сімвалізуюць дзяўчыну і яе гатоўнасць да любоўных і шлюбных дачыненняў (параўн. скочыць у каноплі – “саграшыць”). “Сеяннем” К. дзяўчаты гадалі пра жаніхоў у дзень св. Андрэя.

    Для гэтага абсыпалі калодзеж семем К. і казалі:

    “На святога Андрэя 

    Канапельку сею.   

    Дай, Божа, знаці, 

    З кім век векаваці”.

    Ішлі дадому, не азірнуўшыся, і клаліся спаць. У вераваннях палешукоў менавіта ў К. бусел прыносіць дзіця. У народнай свядомасці замацавалася сувязь К. з валасамі, бо лён і К. увасаблялі ў расліннай сімволіцы касу (валасы) і тым самым саму дзяўчыну.

    Нездарма валачобная песня, адрасаваная дзяўчыне, называлася “канапелька”, хаця самі К. у тэксце непасрэдна не згадваюцца. У часе вяселля, заплятаючы нявесту, упляталі ёй у касу некалькі валаконцаў пянькі – на шчасце.

    Апатрапеічныя якасці К. заснаваныя найперш на яе наркатычных уласцівасцях. На Палессі перад першым выганам кароў у поле знахар плёў усю ноч канапляную вяроўку з прыгаворам: “Заклінаю і заплятаю жалезным тынам ад лютого поганьца вілька”.

    Цікава прыгадаць і тое, што ў старажытных народаў К. культываваліся найперш у знакавых, сімвалічных мэтах, а іх утылітарнае выкарыстанне пачалося значна пазней.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2312




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz