ДЗЕДАВІЦА

ВЕСНАВЫ АБРАД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕСНАВЫ АБРАД

    З веснавога цыкла земляробчага календара лакалізаваны былі Піншчынай куставыя песні. На другі дзень Тройцы дзяўчаты прыбіралі галінкамі з кляновымі лістамі маладую дзяўчынку, якую называлі Кустом, і ўсім гуртам рухаліся па вуліцы да пэўных хат, на іх дварах спявалі песні.

    У адной з такіх песень згадваюцца вёскі Багданаўка і Камень:

    Да, чэраз сяло Богдановское

    шло войско все ж дзявоцкое,

    да, Каменчане не здывіліса,

    шчо в Богдановцэ парадзіліса.

    Бог вам даў, Богдановочкі,

    што ў вас кусты ўсё кляновые,

    а вяночкі всё ж пярловые.

    А ў нас кусты всё лозовые,

    а вяночкі всё ж берузовые.

    Спявалі спецыяльныя песні да гаспадара, яго дачкі, сына песні, якія суправаджалі танцы:

    Да, не сячыце, да, зялёного гаю,

    да, не робіце, да, чысценько поля.

    В чыстум полі, да, рута і васількі,

    а в Богдановцэ дзевкі чарнобрывкі.

    Да, руту, васількі в вяночку завяну,

    з чарнобрывкою свой век скоротаю.

    З веснавых песень вылучаюцца траецкія, якія спяваліся, калі дзяўчаты вадзілі карагоды.

    Пераважае ў іх тэма шлюбу, што абумоўлена ўплывам вясны:

    "Поле, якое красуецца засеяным хлебам, лугі са сваёй зялёнай муравой і духмянымі кветкамі, лес, які апрануўся ў рознакаляровае адзенне, сонца са сваімі прыветлівымі і жыватворнымі праменнямі, нязмоўчны хор розных птушак — усё гэтае хараство ўзбуджае ў душы дзяўчыны адчуванне яе адзіноцтва мацней, чым калі-небудзь; у той час, калі наогул жыццё становіцца паўнейшым, дыхаецца лягчэй, на душы становіцца весялей, дзяўчына мацней адчувае патрэбнасць замужжа. Таму траецкія песні перапоўнены жаданнем дзяўчыны выйсці замуж".

    Ой, поросты, кропэ,

    Вышэй огорода;

    Нэ ходы, старый,

    Коло мого бацька двора.

    Ой, походы, молодзец,

    Походы, красавец,

    Коло мого бацька двора.

    Ой, я ж того старого

    З давня нэ любыла,

    Я в его следочэк

    Каменя покатыла.

    Ой, я ж того молодца

    З давня полюбыла,

    Я в его следочэк

    Перстня покатыла.

    Ой, як тому каменю

    Цяжко катытыса,

    Так тому старому

    Цяжко жэнытыса.

    Як тому перстню

    Легенько катытыса,

    Так тому молодцу

    Легенько жэнытыса.

    Труйца, Труйца, Свята Богородыца!

    Посыю жыто, да нэхай зародыць;

    Посыю жыто, посыю пшэніцу:

    Зароды, Божэ, усяку пашныцу;

    Шчо зародытца, то для мого бацюхна,

    Шчо нэ зародытца, то для мого свёкорка.

    Солодок мэдок, то для моюй матонькі,

    А горка горылка, то для моей свёкоркі.

    Утылітарна-магічная функцыя раней дамінавала і ў гэтых песнях і абрадавых дзеяннях — і ў абходах двароў вёскі з Кустом пад песні гурта дзяўчат (дарэчы, дзяўчыну-Куст нярэдка ўпрыгожвалі зялёнымі галінкамі на голае цела, што павінна было стымуляваць ураджай на полі і пладавітасць жывёлы ў хляве), і ў завіванні вянкоў, і ў хараводах і да т.п.

    Сэнсавая накіраванасць спеваў выразна выяўляецца, напрыклад, у такіх словах:

    А шчо ж тая да ўдованька дзее,

    Нэ орэ полэ, дай пшэнічэньку сее;

    Ешчэ вдова до дому не зашла,

    Ужэ ўдовіна пшэнічка взошла;

    Ешчэ вдова на лаві не сіла,

    Уж удовіна пшэнічка поспіла.

    Крыніца: http://luninec.hmarka.net/pamiac/55.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz