ДЗЕДАВІЦА

ДЗІВАСІЛ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗІВАСІЛ, ЖЫВАСІЛ (INULA HELENIUM L.)

    Буйная шматгадовая травяністая расліна (да 2 м вышыні) з вялікім шурпатым лісцем, жоўтымі кветкамі і тоўстым карэннем, шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Разводзіцца ў садах як лекавая і дэкаратыўная расліна, сустракаецца ў здзічэлым стане на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

    Шырокая ўжытковасць Дз. як лекавага сродку ( ён прымяняецца “ад усіх хвароб”, асабліва пры болях у жываце, хваробах сэрца і прастудных, жаночых і розных запаленнях скуры, супраць гельмінтаў, пухлін і верадаў і да т. п.) вельмі нязначна падмацоўваецца міфалогіяй (тым, што занатавана збіральнікамі XIX – XX стст.).

    Сама складаная назва расліны гаворыць пра яе асаблівае становішча ў народнай класіфікацыі раслін (“дзіва –сіл” можна зразумець як “божая сіла” ад “дзіевас” – “бог”, ці “дзіўная”, “дзікая сіла”).

    Аднак больш пашырана іншая этымалагічная версія, згодна з якой назва Дз., як і рускае “девясил”, паходзіць ад лічбы “дзевяць”, хоць падобныя назвы ў славянскіх мовах азначалі раней іншыя травы, мелі іншыя значэнні (польск. Dziewiecsil азначала “велікан”).

    Тады Дз. павінен значыць “дзевяць сіл”, што мае таксама магічны змест, лічба 9 – магічная, асабліва ў формуле “трыдзевяць” (разоў, паўтораў у замовах, адлегласцяў у казках, прадметаў ці прыкмет у амулетах і інш.).

    Такім чынам, незалежна ад этымалогіі назвы бачна, што расліне надавалася магічнае значэнне. Нездарма ёю лячылі такія міфалагізаваныя хваробы, як каўтун, рожа, залатуха, а спосаб лячэння “траянкай” боляў у жываце, выкліканых падыманнем вялікіх цяжараў (печанае яйка пасыпалі патоўчаным коранем Дз., кменам і макам і з’ядалі яго, седзячы абавязкова на парозе, бліжэй да продкаў), сведчыць, што расліне надаваліся надпрыродныя якасці.

    Адсутнасць этыялагічных паданняў пра гэтую выдатную расліну чакае свайго тлумачэння, верагодна, што празмерная папулярнасць яго ў часы паганства адыграла тут пазней сваю ролю.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1272




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz