ЗВЕЗДАРЫ
Група вясковай моладзі (пераважна падлеткі і дзеці), якая паводле старадаўняга звычаю на каляды хадзіла ад хаты да хаты з песнямі, скокамі, гульнямі і насіла на кіі асветленую знутры зорку – звязду.
Нашэнне звязды суправаджалася калядаваннем, паказам “Казы”, “Мядзведзя”, “Жорава”, “Кабылы”, “Цыганоў”, батлейкі, скамарохаў.
Спявалі калядныя песні, якія вызначалісясвяточна-прыўзнятым, гулліва-гумарыстычным настроем і ў якіх выказваліся пажаданні дабра і заможнасці гаспадарам хаты.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13843 |