ДЗЕВА ПЯЦЕНКА
ПАРАСКЕВА-ПЯТНІЦА (ДЗЕВА-ПЯЦЕНКА) - жаночае бажаство, заступніца пятніцы. Спрыяе таксама гульням моладзі з песнямі і танцамі. З'яўляецца ў белых адзеннях і ахоўвае студні. Дзе на дашчатых дахах намалявана Параскева-Пятніца - там вада гаючая.
ПАРАСКЕВА — ГРАЗНІХА, ТРАПАЛЬНIЦА, ЛЬНЯНIЦА, ПАРАСКЕВА-ПЯТНIЦА, ПРАСКОЎЯ
Прападобная Параскева, якая ўшаноўваецца ў праваслаўным календары 27 кастрычнiка, нарадзiлася ў Балгарыi, у пачэснай сям’i. Пасля смерцi бацькоў прыняла манаства i накiравалася ў Iарданскую пустыню, дзе жыла да сталага ўзросту. Толькi перад смерцю яна вярнулася на радзiму.
|