ДЗЕДАВІЦА

ЛЯСУН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЯСУН, ЛЕСАВІК

    Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў; гаспадар лесу і звяроў, які жыве ў лясных нетрах. Называўся таксама пушчавік. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога чалавека з белым, як бяроста, таврам, з вялікімі вачыма, у звярынай шкуры.

    Л. мог, нібыта, паказваць грыбныя і ягадныя мясціны, наганяць у бок паляўнічага звяроў і птушак, выбіраць бортнікам месца для ўстаноўкі калод, а таксама прымусіць чалавека доўга блукаць на адным месцы.

    Каб вярнуць таго, хто заблудзіўся, Л. задобрывалі: на скрыжаванні лясных сцежак клалі хлеб з соллю, сала. Вобраз Л. страціў рэлігійнае значэнне ў канцы 19 – пач. 20 ст. і сустракаецца ў фальклоры (пераважна ў былічках).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16936

    ЛЯСУН, ЛЯСНЫ ДЗЕД

    ЛЯСУН, ЛЯСНЫ ДЗЕД - гаспадар лесу і ўсяго, што ў ім водзіцца. Сярод дрэў ён ростам з дрэва. На лясной паляне ці ўзлеску леса - ростам з траву. Сфера дзейнасці Лясуна - увесь лес з узгоркамі і нізінамі, ярамі і палянамі, за выключэннем вадаёмаў: азёр, рэк, балот. У глыбіні лесу знаходзіцца хата Лясуна, дзе жывуць яго жонка і дзеці.

    Сам жа ён у хаце не сядзіць - больш абыходзіць свае валадарствы. Адпачывае і начуе на вяршынях высокіх дрэў, у дуплах, густых зарасніках, ветраломах. Пры абыходзе валадарстваў Лясуна суправаджаюць статкі звяроў і зграі птушак.

    Ён здольны імітаваць галасы ўсіх жывых істот. Любіць палохаць чалавека, асабліва ўначы, дзікімі гукамі, збівае са шляху, прымушаючы блукаць, і давядучы чалавека да адчаю, рагоча.

    А то пачне плакаць, як дзіця. Хто пойдзе на дапамогу, можа патрапіць у балота. Але хто ведае, як паклікаць Лясуна і заваяваць яго добразычлівасць, атрымае добрага памагатага.

    Лясун будзе заганяць на яго падчас палявання дзічыну, паказваць грыбныя і ягадныя месцы, засцерагаць ад супернікаў. Лясун не любіць, калі пераходзяць яго каханую сцяжынку.

    Шкодзіць дрэнным гаспадыням і дзецям, якія не слухаюцца сваіх маці. Лясун крадзе такіх хлопчыкаў, а Лесавічыха - дзяўчынак. Чароўныя веды і багацце атрымліваюць ад Лясуна тыя, хто акажа якую-небудзь паслугу яго дзецям. Шматлікіх ён надзяляе ведамі знахара.

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html

    ЛЯСУН I ЖАНЧЫНА

    У вёсцы Яленцы нашла жанчына ў лесе дваіх дзетак. Пашкадавала, забрала да сябе і ўзгадавала іх.

    Лясун прыйшоў да яе і пытае:

    — Чым цябе ўзнагародзіць за тое, што ты маіх дзяцей узгадавала? А гады тады былі цяжкія.

    Дык жанчына ў адказ:

    — Дай ты мне палатна!

    Даў ёй Лясун сувой палатна і кажа:

    — Бяры, рэж колькі табе трэба, толькі не разварочвай да канца. Жанчына доўга карысталася гэтым сувоем. Усім рэзала, шыла — дзецям, і гаспадару, і сабе — а ён усё цэлы. Разабрала яе цікаўнасць — адкуль гэта ўсё.

    Узяла ды і раскатала сувой. Як раскатала, дык ён і закончыўся: хутка зрэзала ўсё.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/89.htm

    ЛЯСУН I МУЖЫК

    Пайшоў неяк вечарком, уже змрокам, адзін чалавек шукаць коней. Пахадзіў ён па хмызняку, каля выгану — няма. Што тут рабіць? Пайшоў ён у лес. Хадзіў, хадзіў чалавек, далека зайшоў у лес, а коней няма. — Кося, кося, дам аброку! — крычыць ён. А па лесе рэха адзываецца. Тым часам так сцямнела, што хоць выкалі вока.

    Рашыў чалавек вярнуцца назад, ды не ведае, куды ісці: заблукаў у лесе. Хацеў паглядзець на зоркі, ды за галлём не бачны. I тут напаў на яго страх. Хацеў ён лезці на дрэва, але ніяк не можа падняцца — ногі дрыжаць, а ў руках сілы няма. Спрабаваў гукаць — горла сціснула. Бяда! Сабраў усю сілу і так гукнуў, што далека і доўга рэха лунала.

    А як заціхла, чуе — нехта абазваўся, зусім блізка. Давай чалавек зноў гукаць — зноў абзываецца. Пайшоў чалавек насустрач. Залез у такую нетру, што і выкараскацца не можа.

    — Згінь Мара, прападзі. Можа, — думае, — гэта мяне Ліхі сюды завёў. А над ім нешта на дрэве жаласна плача аж заліваецца.

    Зноў узяў таго чалавека жах, не ведае, што рабіць. Пастаяў ён трохі, пастаяў, ачухаўся, паправіў за плячыма торбу, памацаў, ці ёсць за поясам сякерка, ды памаленечку бокам-бокам давай выходзіць адтуль назад.

    Толькі выбраўся ён з гушчэчы на прагаліну, чуе, хтось ціхенечка выняў у яго з-за пояса сякерку ды кінуў яе долу. Абярнуўся чалавек, падняў сякерку, а за спіной .

    Лешы рагоча, бы жарабец.

    — Чаго там рагатаць, — думае чалавек.

    — От вялікаё дзіва зрабіў, што выцягнуў сякерку з-за пояса. Тым часам Лешы даведаўся, аб чым падумаў чалавек, забег наперад ды і рассыпаўся па палянцы, бы жар. От так і гарыць уся зямля, толькі няма ні полымя, ні дыму.

    Тут чалавек успомніў, што ў яго павінна быць красала. Мацнуў ён, аж красала целяпаецца на матузе каля пояса. Выкрасаў ён агонь ды падпаліў галлё.

    Потым узяў галавешку, абвёў вакол сябе кола, лёг каля агню ды толькі дровы падкладае. Бачыць Лешы, што чалавек не баіцца яго і спакойна ляжыць у крузе, то давай яго адтуль выманьваць.

    От ляжыць чалавек каля агню і бачыць, што недалёка ад яго па зямлі рассыпана золата: блішчыць ад агню, бы жар ззяе. Паглядзеў чалавек ды і кажа сам сабе: «Добра, няхай ляжыць. Калі яно суджана мне, то ніхто не возьме. Мае маім будзе».

    А Лешы рагоча, як конь, то бегае па лесе, як апантаны, то стукае аб карэнне ды каладдзё. Альбо залезе ў куст, шамаціць, трэ яго, аж іскры сыплюцца.

    Але бачыць, што чалавек сядзіць пры агні, а з круга не выходзіць. Лешы яшчэ трохі пасвістаў, пабегаў і адкаснуўся ад чалавека. Тым часам даў Бог дзень. Устаў чалавек.

    Бачыць — агонь дагарэў. — Няўжо то я, — думае, — задрамаў? Быццам не спаў усю ноч і якіх толькі страхаў не нацярпеўся. Зірнуў ён вакол, аж начаваў каля самай дарогі, што вяла да сяла.

    Пайшоў чалавек дахаты. Ідзе ён паўз паляначку і бачыць: коні яго пераскочылі праз завалу і пасуцца сабе ў аўсе. 3 тых часоў той чалавек пачаў так баяцца страхаў, што як змеркне, то нізашто адзін не пойдзе ў лес

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/90.htm

    ЛЯСУН I МУЖЫКІ

    Хадзілі неяк у лес ноччу мужчыны секчы смалу пры маладзіку. Толькі пачалі работу, як нешта свісне над імі, аж вушы заклала. Спужаліся яны, сталі ўцякаць.

    Як свісне зноў, яны бягом, а лес над імі быццам валiцца. Бягуць яны, а Лясун зноўку над імі пугаю ляскае. 3 лесу выбеглі мужыкі, а Лясун і тут над імі пугаю ляскае. I нікога не бачна. Ледзь збеглі мужыкі.

    Так Лясун пугаю ганяе і птушак, і звяроў: ваўкоў, мядзведзяў, лісіц. Над усімі ён Гаспадар, усе ў лесе яму падуладныя.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/88.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz