ДЗЕДАВІЦА

ДЗЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЕНЬ

    Частка сутак, абмежаваная ўсходам і заходам сонца, час светлы, супрацьпастаўлены ночы, і таму чысты, “свой”, бяспечны, чалавечы. Гэта прамежак часу, калі ажыцяўляецца абсалютная большасць гаспадарчых справаў, адбываюцца ўсе магчымыя сацыяльныя падзеі, што не маюць запатрабаванасці ў кантакце з іншасветам.

    Дз. адно разрываецца поўднем – невялікай часінай умяшальніцтва інфернальных сфер. Дз. успрымаецца як боскі час, параўн. фраземы “кожны божы дзень”, “даў бог дзень” (пра надыход новага дня), прыказку: “Даў бог дзень, дасць бог і пішчу” і пад. Адпаведна зацменне Cонца, наступленне ночы сярод белага Дз., магло ўспрымацца як божая кара або як часовая перамога інфернальных сіл.

    У астранамічным кодзе Дз. суадносіцца з Сонцам, тады як ноч – з Месяцам. Сонца – гэта дзённае нябеснае вока (параўн. загадку: “Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое – уночы” – Сонца і Месяц). Пара Дз. і ноч маюць натуральную праекцыю ў колеравы код: Дз. – белы, ноч – чорная (“Чорна карова увесь свет збарола, бела устала – увесь свет пападымала” – ноч, дзень; “Белая птушка увесь свет абляцела” – дзень; “Белы бык у вакно нік (тык)” – дзень).

    Але параўн. “чорны дзень” – час бедаў, няўчасцяў, таксама праклён “Каб табе дзень ноччу здаўся!” і г. д. Адсюль і прымаўка: “Радня толькі да белага дня, а ў чорны дзень не найдзеш”. Магчыма, вельмі архаічная праекцыя пары Дз. – ноч у катэгорыі сваяцкіх дачыненняў, як у прыказцы “Дзень – бацька, а ноч – маці”.

    Адпаведную мадэль можна знайсці ў багата якіх старажытных міфалогіях. У арнітаморфным кодзе з Дз. супастаўляецца ластаўка, а з ноччу – салавей (“Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае”). Умяшальніцтва нячыстай сілы цалкам пераварочвае нармальныя суадносіны Дз. і ночы: “Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1262




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz