КАНУН
Традыцыйная абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі. Называлася таксама канон. К. гатавалі наступным чынам: у разбаўленую мёдам ваду (сыту) крышылі спецыяльна спечаны прэсны корж, гарачыкі, булку ці абаранкі (паводле нар.
Вераванняў мёд ужывалі для таго, каб памерламу было “соладка на тым свеце”). На Чэрвеншчыне ў К. дабаўлялі цёрты мак. Першую лыжку К. адлівалі на стол для нябожчыка.
Затым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі К. з агульнай міскі, перадаючы яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі, тушылі памінальную свечку і працягвалі памінкі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14686 |