ДЗЕДАВІЦА

КРАПІВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КРАПІВА

    У традыцыйнай культуры беларусаў К. найперш вылучаецца сваімі апатрапеічнымі якасцямі, заснаванымі на рэальных “агрэсіўных” асаблівасцях гэтай расліны.

    Шырока вядома затыканне К. за дзверы ў купальскую ноч, каб папярэдзіць пранікненне чараўнікоў. Дарэчы, менавіта Купалле наглядна дэманструе перавагу ў семантыцы К. матыву агню – з яе дзеці рабілі адпаведнік вогнішча і скакалі праз яго (параўн. выраз “жыжкая крапіва”).

    У пэўнай ступені “агонь” К., сцёбане ёю, якое наагул асацыюецца з эратычнымі дачыненнямі, вызначалі адпаведнае яе ўспрыманне (параўн. фраземы “ ў крапіве шлюб бралі”, “скакаць у крапіву” – грашыць) і найменне пазашлюбнага дзіцяці крапіўнікам.

    У этыялагічных легендах у К. абарочваецца рэзка негатыўны персанаж – дачка, якая згубіла бацьку – вужа, расказаўшы яго тайну дзядзькам.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2762

    ПЯКУЧКА-КРАПІВА

    30.05.2008 Крапіва.

    У народнай культуры крапіва лічылася надзейным абярэгам ад нячыстай сілы. Нездарма ў казках сястра выратоўвае сваіх братоў, ператвораных у лебедзяў, тым, што вырабляе ім кашулі з крапівы. Крапіва. У народнай культуры крапіва лічылася надзейным абярэгам ад нячыстай сілы. Нездарма ў казках сястра выратоўвае сваіх братоў, ператвораных у лебедзяў, тым, што вырабляе ім кашулі з крапівы.

    Згодна з паданнем, у крапіву ператвараліся праклятыя кім-небудзь людзі, ці крапіва расла на тым месцы, дзе хто-небудзь загінуў. У народзе казалі, што крапіву пракляў Бог, і д’ябал у пакаранне людзям развеяў яе насенне па ўсёй зямлі. Калі крапіва вельмі буйна расце, гэта азначае заняпад, смерць.

    Пра хату, якую пабудавалі не ў тым месцы, казалі: “Крапіва там хутка прарасце”. Пры першым выгане жывёлы ў поле ў дзень святога Георгія (6 мая) пажадана было, каб карова пераступіла праз маладую крапіву.

    Лісце крапівы кідалі ў даёнку. Калі карова хварэла, малако цадзілі праз крапіву, мылі крапівой вымя. У некаторых рэгіёнах і сёння існуе звычай усю малочную пасуду (даёнку, маслабойку і інш.) мыць мачалкай, зробленай са сцяблін крапівы. Каб хатняя жывёла не хварэла, каб яе не сурочылі, кра-піву сушылі і дадавалі ў ежу.

    Напярэдадні Іванава дня (6 ліпеня) і ў Духаў дзень крапіву вешалі на вокнах, клалі на парозе хаты, неслі ў хлеў і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Лічылася, што такія дзеянні ахоўваюць хату ад ведзьмакоў, русалак. На Купалле раніцай дзяўчаты і юнакі заходзілі ў ваду, у кожнага на шыі была павязана невялікая колькасць крапівы — абярэг ад вадзяніка і русалак.

    Каб на цэлы год засцерагчы хатнюю жывёлу ад нячыстай сілы, трэба было ў дзень Аграфены Купальніцы (6 ліпеня) кароў і іншую жывёлу абавязкова перавесці праз невялікую кучу свежай крапівы.

    У іншых рэгіёнах з той жа мэтай на кароў вешалі вянок, сплецены з крапівы. Калі дзіця аднімалі ад грудзей, маці павінна была некалькі дзён насіць пры сабе лісце крапівы.

    Усходнія славяне добра ведалі пра лекавыя якасці крапівы, асабліва маладой. З ранняй вясны крапіву ўжывалі ў ежу: яе парылі, рабілі салаты і г.д. Лічылася, што маладая крапіва чысціць кроў, дапамагае пры ўнутраных і вонкавых крывацёках і запаленнях, мужчынскім бяссіллі.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22219




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz