ДЗЕДАВІЦА

ПЕРНІКАРСТВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРНІКАРСТВА

    Выраб фігурных пернікаў; від народных мастацкіх промыслаў. У нар. побыце пернікі здаўна выконвалі важную ролю ў вясельных абрадах, хрэсьбінах, памінакх і інш. урачыстых выпадках. У часы сярэднявечча П. Задавальняла пераважна патрэбы пануючых класаў і гараджан, у 19 ст. шырока распаўсюдзілася і ў вёсцы.

    Промыслам займаліся пераважна ў гарадах і мястэчках (Орша, Копысь, Дуброўна, Мінск), прадукцыю збывалі на мясцовых кірмашах. Выраблялі пернікі з лепшай мукі, у цеста дадавалі харчовыя фарбавальнікі, мёд, прыправы, затым фармавалі ў выглядзе розных антрапаморфных, геаметрычных фігур (лялька, певень, конь, казёл, рыба, сэрца і інш.).

    Трактоўка фігур моцна стылізаваная, абагульненая, разлічаная на спецыфіку матэрыялу; выбар сюжэтаў адлюстроўваў іх старажытны сімвалічны сэнс. Паводле спосабаў фармоўкі пернікі падзяляюцца на 3 групы: друкаваныя, абразныя і фармаваныя ад рукі.

    Найбольш старажытныя – друкаваныя: фігурны ўзор на перніку атрымлівалі з дапамогай спецыяльнай драўлянай формы, на якой у тэхніцы контрэльефу выразалі адпаведную фігуру.

    У пач. 20 ст. друкаваная тэхніка саступіла месца абразной: бляшанымі штампамі з вострымі краямі на плоска раскачаным кавалку цеста выразалі адпаведную фігурку, якую пасля выпечкі аздаблялі каляровым крэмам, харчовымі фарбавальнікамі, глазуравалі.

    У сярэдзіне 20 ст. промысел П. заняпаў; асобныя майстры зрэдку выпякаюць пернікі, сфармаваныя ўручную. Сувенірныя пернікі часам выпускаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці БССР.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18589




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz