ДЗЕДАВІЦА

КУДАР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 41
    Гасцей: 41
    Карыстальнікаў: 0

    КУДАР

    Паводле народных уяўленняў — чалавек, надзелены звышнатуральнымi (магiчнымi) здольнасцямi, дзякуючы якiм можа ўплываць на прыродныя з’явы, здароўе людзей i жывёл, ураджайнасць, ператварацца i ператвараць людзей у прадстаўнiкоў навакольнага свету. Наяўнасць Ч. На тэрыторыi Беларусi фiксуецца яшчэ ў раннiм Сярэднявеччы.

    Вобраз князя Ч. Усяслава Полацкага, здольнага перакiдвацца ў ваўка i кiдаць жэраб’і (г. зн. прадвызначыць кон), мае старажытныя iндаеўрапейскiя паралелi i, верагодна, сведчыць пра пачатковыя жрэцкiя функцыi Ч. З прычыны пашырэння хрысцiянства з Ч. звязваюць пераважна негатыўныя, шкаданосныя якасцi, яго цесныя кантакты з «нячыстай сiлай».

    Яшчэ ў XVII ст. у Беларусi (Браслаўскi пав.) фiксуецца кланавая арганiзацыя Ч., якая гарантавала «вузка- прафесiйную» мiжпакаленную перадачу магiчных прыёмаў. Адсюль пашыранае ўяўленне, што, не перадаўшы сваiх ведаў нашчадку, Ч. памiрае асаблiва пакутлiва. У народным асяродку такiя Ч. лiчылiся найбольш «моцнымi», «прыроднымi».

    Iх дзейнасць была цесна звязаная з астранамiчнымi цыкламi (сонцаварот, квадры Месяца i г. д.), а «чары» маглi дзейнiчаць на вялiкай адлегласцi. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе асноўным суб’ектам магiчных аперацый лiчылася жанчына–ведзьма (паводле хрысцiянскага вучэння жанчына — увасабленне грахоўнасцi i спакусы), самымi моцнымi Ч.

    На Беларусi з’яўлялiся мужчыны, звычайна звязаныя з пчалярствам, кавальствам, млынарствам, цяслярствам ды iншымі адрознымi ад сельскай гаспадаркi заняткамi, што тлумачыцца iх сувяззю з асноўнымi касмiчнымi стыхiямi: агнём, вадой, зямлёй (глiнай) i паветрам, а таксама дудары.

    У мiфалагiчна–рытуальнай праекцыi кожны з рамеснiкаў разглядаўся як правобраз колiшняга дэмiурга. Патэнцыйная шкода, якую мог зрабiць Ч. (град, псаванне ўраджаю, хваробы цi нават смерць чалавека i жывёлы), выклiкала да яго паважна–перасцярожлiвае стаўленне.

    У штодзённым жыццi iмкнулiся не сварыцца з Ч. i не крыўдзiць яго, лiчылася абавязковым запрашаць яго на вяселле. У якасцi супрацьдзеяння «чарам» выкарыстоўвалi замовы, магiчна–засцерагальныя сродкi («перуновы стрэлы», грамнiчныя свечкi ды iнш.) або звярталiся да знахара.

    Вера ў Ч. шырока распаўсюджана i ў сучаснай беларускай вёсцы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6323




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz