ДУБРАВІЦЫ
Пад кіраўніцтвам Дзеда Лесуна знаходзіліся і іншыя бесцялесныя істоты, так бы мовіць, вузкай спецыялізацыі.
Кусціч, як вынікае з яго імя, гаспадарыў у кустах, Ліставік/Лісціч засцерагаў лістоту, Траўнік/Травянік клапаціўся пра траву, Карневік адказваў за карані, Сцеблавік, адпаведна - за сцеблы.
Былі яшчэ Арэшыч, Ягаднік, Грыбнік. Акрамя таго, існаваў цэлы атрад жаночых персанажаў, у тым ліку Дубравіцы, Траўніцы, Землянічніцы, Беразніцы, Дзіўніцы, Сенявы, Русявы і Зеляніцы.
А яшчэ былі ахоўнікі лясных скарбаў - Шчакатуны і Палуверыцы, святыя дрэвы.
Крыніца: http://ruslife.org.ua/post122970387/
Крыніца: http://wordpress.sng.by/ded-lesovik/
|