ГУДЫ, ГУДАЙ, ГУДАСЫ
Старажытная назва (экзаэтнонім) беларускамоўнага насельніцтва ўсх. Літвы і беларусаў сумежных тэрыторый. У гіст. Крыніцах назва Г. і вытворныя тапанімічныя формы Гудзелі, Гудзішкі, Гудаўшчына, Гудалаўка, Гудоніс, Гудагай, Гудзенай і інш. вядомы з 15 ст. На думку даследчыкаў, геагр. Арэал тапонімаў з коранем “гуд” акрэслівае старажытную кантактную зону бел. і літоўскага насельніцтва.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11903
ГУДЫ
Ґуды (па-летувіску: Gudai) — традыцыйная летувіская назва беларусаў. У ХІХ ст. існавалі таксама іншыя значэньні дадзенага тэрміну: гэтак жыхары Прусіі называлі жамойтаў, ды й іншых сваіх паўднёвых суседзяў — ліцьвінаў, аўкштотаў, палякаў.
Слова вядомае ад XV ст. Найбольш пашыраным ёсьць погляд, што слова Ґуды паходзіць ад назвы народу готаў. Верагодна, балты засвоілі гэтую назву ў ІІ—ІІІ стст., калі готы прасоўваліся з Павісьленьня ў Паўночнае Прычарнамор'е.
Іхныя шляхі ішлі й праз сучасныя беларускія землі. Зь цягам часу назва Ґуды была перанесеная з готаў на іншыя суседнія народы, пакуль, нарэшце, не замацавалася за беларусамі.
Ад этноніму гуды, ці адпаведных атрапанонімаў паходзіць назва шэрагу населеных пунктаў у Беларусі й Летуве. Канцэнтруюцца яны ў асноўным у зоне старажытных славяна-балцкіх кантактаў. Сёньня ж у летувіскай мове замест слова Gudai для пазначэньня беларусаў ужываецца Baltarusiai.
Населеныя пункты з коранем «гуд: Беларусь
• Гудава-Зямянскае — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскае вобласьці.
• Гудавічы/Гудовічы — вёска ў Ігуменскім раёне Менскае вобласьці.
• Гудагай — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскае вобласьці, цэнтар сельсавету.
• Гудалаўка — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудалі — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудалішкі — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудзевічы — вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскае вобласьці, цэнтар сельсавету.
• Гудзелі — вёска ў Воранаўскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудзелі — вёска ў Стаўпецкім раёне Менскае вобласьці.
• Гудзелішкі — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскае вобласьці.
• Гудзенікі — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудзянята — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудзеняты — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудзінішкі — вёска ў Воранаўскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудзішкі — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудзішкі — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудоўшчына/Гудаўшчына — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гудоўшчына/Гудаўшчына — вёска ў Маладэчанскім раёне Менскае вобласьці.
• Гуды — вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскае вобласьці.
• Гуды — вёска ў Валожынскім раёне Менскае вобласьці.
Летува
• Гуды — вёска ў Мажэйкаўскім раёне.
• Гуды — вёска ў Расенскім раёне.
• Гуды — вёска ў Кельменскім раёне.
• Гуды — вёска ў Пагескім гарадзкім раёне.
Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%83%D0%B4%D1%8B
|