ДЗЕДАВІЦА

ЛАСКА, ЛАСIЦА, ЛАСТКА, ДАМАВІК, ЯЗДУН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 25
    Гасцей: 25
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАСКА, ЛАСIЦА, ЛАСТКА, ДАМАВІК, ЯЗДУН

    (Mustela nivalis, прасл. ':'lasica), самы маленькi драпежы звярок з сямейства кунiцавых. Вылучаецца выключнай крыважэрнасцю, смеласцю, спрытнасцю, пранырлівасцю.

    Селiцца паблiзу ад жытла, дзе i палюсепераважна на свойскую птушку або на мышэй, але можа пакусаць быдла i нават напасцi на чалавека. Актыўнасць праяўляе ўначы.

    Назва Л. Звязана з бел. падласы «белабрухi, светла-карычневы» і матывавана характэрнай афарбоўкай яе поўсцi. Хаця рабiлiся спробы вытлумачэння гэтага слова як выніку табуявання словам ласка «пяшчота, лагоднасць» (А. М. Трубачоў, Т. У. Цыўян).

    Л. мае выразную жаночую шлюб¬на-эратычную сiмволiку, як i iншья прадстаунiкi сямейства кунiцавых (гл. Кунiца). Несумнеўная сувязь Л. з «iншасветам». У фальклорных тэкстах найбольш адбiлася шкаданоснасць гэтага звярка. Так, паводле павер'яў, у Л. могуць ператварацца ведзьмы малочныя.

    У казцы «Сын селянiна вызваляе царэўну ад смерцi» герой гонiцца у лесе за Л., якая заводзiць яго ў самыя нетры, дзе баба-чараўнiца ператварае яго i яго звярэй у камянi (гл. Акамянелыя істоты).

    Найбольшую шкоду Л., паводле павер'я, прыносiла каровам і коням, якiх, прабраўшыся ўначы ў хлеў, заязджала i мучыла, як Хлеўнік, злiзваючы салёны пот жывёлы. Адсюль яе дыялектныя назвы «дамавік», «яздун». У якасцi абярэга , ад такой Л. у хляве вешалi забiтую сароку.

    Абараняў ад Л.хлеўнiка i вуждаiльшчык, якi жыў у хляве i харчаваўся непасрэдна малаком кароў, якiх i ахоўваў. Аднак, паводле iншага павер'я, Л. мучае не ўсякую жывёлу, а як i хлеўнiк (, толькi адрознай ад яе масцi. Таму старалiся прыкмецiць, якой масцi ў гаспадарцы вядуцца Л.

    Iснавалi i павер'i, што калі Л. прабяжыць пад жывёлай, то caмкi губляюць малако, карова пачынае мачыцца крывёй, а самцы страчваюць здольнасць да апладнення.

    Kaлі ж Л. пераскочыць праз ляжачую жывёлу, то тая ападае на ногi i выратаваць яе можна толькі пера-гнаўшы Л. у адваротным кірунку. Аднак не выключана, што некалi Л. магла мець больш высокi анталагiчны статус (жонкi Грымотніка ў сюжэце яе пакарання за сувязь з антaгaнicтaм бога),

    Прынамсi, у дзiцячых тэкстах кумулятыўнага тыпу Л. характарызуецца як божая ткалля:

    ,, - Ласачка, ласачка, дзе ты была?   

    - У бога жыла, 

    - Што рабiла?  

    - Кросна ткала … “

    Дарэчы, у канцоўках гэтых тэкстаў рэалізуецца i шлюбны Maтыў: "… А дзе тыя дзеўкi? // - Хлопцы замуж пабралi … “

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3053




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz