ДЗЕДАВІЦА

ЗЯМЛЯ Ў ПАХАВАЛЬНАЙ АБРАДНАСЦІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗЯМЛЯ Ў ПАХАВАЛЬНАЙ АБРАДНАСЦІ

    У адпаведнасці са старажытнымі славянскімі ўяўленнямі цела чалавека было ўтворана з зямлі, таму пасля смерці душа яго адляціць у нябёсы, а цела хаваюць у зямлю: «Бог сатварыў чалавека з зямлі, то ён зямля, і ў зямлю пойдзе».

    Сярод беларусаў існуе павер’е, быццам зямля дае збавенне ад працяглых перадсмяротных мучэнняў і спрыяе пераходу цяжка хворых людзей у свет продкаў.

    Калі чалавек доўга мучыўся, яго выносілі ў двор і клалі на зямлю або прыносілі крыху зямлі і сыпалі яму на грудзі. У асяроддзі ўсходніх славян шырока бытуе звычай “выкупляць» магілу ў нябожчыкаў для свайго памерлага сваяка, таму радзіна першай і другой ступені сваяцтва абавязкова кідала ў магілу грошы.

    А вось усе астатнія прысутныя развітваліся з нябожчыкам (у тым ліку і сваякі, пачынаючы з трэцяга калена) іначай: яны кідалі па тры жменькі зямлі, быццам бы адштурхоўваючы смерць ад сябе.

    Тыя аднавяскоўцы, якія па розных прычынах не праводзілі нябожчыка да могілак, кідалі тры жменькі зямлі ўслед пахавальнай працэсіі на скрыжаванні вуліц або на ўскрайку вёскі.

    Да нашага часу захавалася забарона кідаць на зямлю валасы, лічылася, што ў такім выпадку мужчына пазбаўляецца сваёй прыроднай моцы і не будзе мець дзяцей.

    Славяне лічылі, што зямля, у якой пахаваны сваякі, валодае незвычайным энергетычным патэнцыялам. Калі ўзяць жменю зямлі з іх сямі магіл, то яна будзе перасцерагаць нядобразычліўцаў людзей, ратаваць увесь род ад бяды і напасцяў.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d2ebd74fb2f39996.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz