КАБЕЦ, ХВАСЦЕЦ
Драпежная птушка з сямейства сакаліных, якая, відаць, здаўна выкарыстоўвалася для варожбаў па птушыным палёце, прынамсі, пра гэта можа сведчыць назва самой птушкі, утвораная ад дзеяслова *kobiti “варажыць, асабліва па лёту птушкі” (Ф. Слаўскі), ад якога і рус. кобь “варажба”.
Назва вядомая ўсім славянскім мовам. Іншыя тлумачэнні абапіраюцца на параўнанне з ням. Habicht “ястраб”, англ. Hawk “сокал, ястраб”, а таксама з літ. Kabus “чэпкі, ухоплівы” або kabe “крук, кручок” (параўн. англ. Hawk – nosed “гарбаносы, з арліным носам, з кручкаватым носам”).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2112
|