ВАЛАСЕНЬ
Хатні дух, які ў начы трывожыць і пужае людзей у сне. Уяўляўся невялікай істотаю, парослай цёмнай, густой і доўгай поўсцю, з сяміпалымі далонямі і доўгімі пазногцямі. Ён ходзіць выпрастаўшыся. Мужчынам казыча насы і драпае кіпцюрамі па твары.
Жанчынам і дзяўчатам кудлаціць валасы, хапае за грудзі, а то і навальваецца ўсім сваім калматым целам. Дзяцей В. таксама палохае: гудзіць ім у вушы, казыча пяткі. Нясе ў сабе рысы як Дамавіка, так і тых міфічных істот, якія пужаюць людзей у сне ( Мара, Начніцы). Згадваўся на Вілейшчыне.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/212