ВЯТРОЎНІК
Расліна з жоўтымі кветкамі (тураўск. Парыло (Filipendula ulmaria (L.) Maxim, руск. Лабазник), магчыма, назва і некаторых іншых раслін ( напр. Spiraea L., рус. Таволга). Паводле народных уяўленняў, В. – моцны ахоўны сродак ад змей, якія пакідаюць тыя месцы, дзе ён зацвітае. У гэткіх месцах можна смела браць ягады і грыбы.
Але, уцякаючы ад В., змеі могуць збірацца ў адрынах. Каб засцерагчыся ад гэтага, зёлкі В. клалі ў адрынах або чаплялі на сценках. У народнай медыцыне В. лічыўся добрым сродкам для хутчэйшага загойвання адкрытых ранак. Ужываўся таксама для лячэння рэўматызму, падагры, хваробах скуры і інш.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/792