ДЗЕДАВІЦА

ІМЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ІМЯ

    Iмя (асабовае, хрэсьбiннае, хатняе, свойскае, сямейнае, родавае, мянушка) – персанальны знак чалавека, якi спрыяе вызначэнню яго месца ў соцыуме. У культуры ўсходнiх славян, як i ў культурах iншых народаў, з цягам часу канчаткова аформiлася iдэя аб тым, што iмя – гэта ключ да жыццёвага поспеху, код прыродна-касмiчнай i духоўнай сувязi памiж прадстаўнiкамi розных пакаленняў, гэта жыццёвая мадэль гiсторыi, якая абавязкова паўторыцца на новым вiтку роду чалавечага.

    Адным з этапаў уключэння ў склад сям’i быў абрад надання чалавеку iмя. Праз яго нованароджаны далучаўся да свету людзей, да соцыуму, якi браў на сябе адказнасць за яго. Больш значным i высокiм у гэтым выпадку было iмя бацькi, ад якога дзецi атрымлiвалi «iмя па бацьку», сваю Бацькаўшчыну.

    Нашы продкi былi перакананыя ў тым, што iмя фармiруе, складае, робiць, утварае чалавека. Ва Украiне казалi: «Прыбяры пня, дай яму iмя – i будзе з яго чалавек!». Народнае светаўспрыманне заўсёды было заснавана (мела сваiм падмуркам) на самых шырокiх i вобразных асацыяцыях.

    У народзе было распаўсюджана ўяўленне аб тым, што калi дзiцяцi даць iмя вядомага чалавека, дабрадзейнага, паспяховага, гаспадарлiвага i г.д., то да яго пяройдуць добрыя якасцi гэтага чалавека.

    I наадварот, нiколi не давалi дзiцяцi iмя сваяка, якi загiнуў, самазабойцы, п’янiцы, гультая i г.д. Са з’яўленнем хрысцiянства славяне даведалiся аб царкоўным календары i так званых «святцах».

    Абрад надання iмя пачалi аб’ядноўваць з абрадам хрышчэння. Акрамя гэтага, у цэрквах адмаўлялi ў хрышчэннi тых дзяцей, iмёны якiх не адпавядалi святцам. На працягу не аднаго стагоддзя ў славян iснавалi падвоеныя iмёны: адно давалi па святцах i выкарыстоўвалi пры хрышчэннi, другое давалi «па звычцы» – язычнiцкае або народнае.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/e33d230135c204ad.html

    ВЫБАР ІМЯ: НАРОДНЫЯ ПРАВIЛЫ

    Адно з царкоўных правiлаў гучыць так: выбiрайце iмя свайму дзiцяцi ў межах 10-15 дзён да i пасля дня яго нараджэння. Але ў народзе i сёння перакананыя, што ў вызначальных, значных момантах жыцця неабходна iсцi «па сонцы», выключна наперад.

    Таму пажадана выбiраць у святцах iмя непасрэдна ў дзень нараджэння дзiцяцi цi ў блiжэйшыя днi пасля яго нараджэння, але нi ў якiм разе не кранаць перыяд, якi папярэднiчаў нараджэнню, i тым самым вяртаць жыццё дзiцяцi назад.

    Пры хрышчэннi па царкоўным абрадзе чалавеку не проста надаецца iмя (пэўнае спалучэнне гукаў). У гэты момант хрысцiянiн разам з iмем атрымлiвае святога-ахоўнiка, якi будзе нябачна ахоўваць, дапамагаць, засцерагаць чалавека на працягу ўсяго яго зямнога жыцця.

    Таму калi выбiраеце iмя свайму дзiцяцi, неабходна дакладна ведаць i памятаць, iмя якога святога ён бярэ «ў спадчыну», хто непасрэдна будзе яго зямным ахоўнiкам. Кожны са святых, якi ўшаноўваецца ў царкоўным календары ў той цi iншы дзень, прайшоў свой жыццёвы шлях, здзейснiў толькi яму перадвызначаны

    Богам жыццёвы подзвiг, таму i заняў адпаведнае месца ў царкоўнай гiсторыi. Але народная перакананасць у тым, што дзiця, якое атрымала iмя ў гонар гэтага святога, пражыве падобны лёс, засталася.

    Таму называць дзiця iмем праведнiка (прападобнага, свяцiцеля, евангелiста) – да дабра, а iмем вялiкапакутнiка – прадвызначыць пакутнiцкi лёс дзiцяцi. На працягу некалькiх стагоддзяў сярод усходнiх славян iснавала традыцыя першым народжаным дзецям даваць iмёны дзядуляў i бабляў. Пры гэтым першы сын атрымлiваў iмя дзеда па бацькоўскай лiнii, другi – па лiнii мацi.

    Таксама рабiлi i пры вызначэннi iмёнаў для дзяўчат. Нашы продкi былi перакананыя ў тым, што нельга даваць дзiцяцi iмя бацькi, мацi, брата, сястры, iмёны ўсiх тых, хто жыве ў хаце, «даваць iмя на iмя». Бо лiчылася: «адзiн звядзе другога са свету».

    Гэта забарона тлумачылася яшчэ i тым, што на дваiх членаў сям’i будзе адзiн святы-ахоўнiк, i ён не здолее засцерагчы адразу абодвух, а тым больш траiх. (Напрыклад, бабуля Таццяна, мацi Таццяна i дачка Таццяна.)

    Кiруючыся прынцыпам падабенства, катэгарычна забаранялася даваць дзiцяцi iмя малога, якое памерла. У выпадку смерцi дзяцей у сям’i пры хрышчэннi дзiцяцi давалi iмя так званых «моцных» у энергетычным плане святых: Мiкалая, Андрэя, Марыi i iнш.

    Імя дало назву сямейнаму святу – iмянiны. Гэта дзень ушанавання таго святога, у гонар якога дзiцяцi далi iмя.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c746dcda1d4d85bd.html

    ІМЯ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ

    Генетычныя вытокі імянарачэння сігаюць у глыбокую даўніну, у тыя часы, калі ўзнікла неабходнасць сямейна-родавай або родава-племянной ідэнтыфікацыі асобы. Фальклорная спадчына і найперш казачны эпас шырока адлюстравалі традыцыю называць герояў не прамымі, а ўскоснымі імёнамі, у аснове якіх ляжыць шырокае асацыятыўнае поле.

    Героя маглі назваць па найбольш выразных акалічнасцях вонкавага выгляду: заяц — даўгавухі, мядзведзь — крывалапы, куртач, кароткахвосты, ліса — рыжая, воўк — шэры.

    Самымі старажытнымі па паходжанні з'яўляюцца імёны, у якіх фіксіраваліся сакральныя прыродных стыхій (Гром з Маланнёй, Мароз Марозавіч), аб'ектаў навакольнага пакланення (Дуб-Дубавік, Дубін-Багатыр, Вярнідуб, Гарын-Багатыр, Гара-Гаравік). Блізка да іх стаяць імёны герояў казак пра жывёл, у якіх кола дзеючых персанажаў ахоплівала і звяроў-татэмаў, і хатніх жывёл.

    Імёны ў чарадзеных казках сталі адлюстраваннем міжкласавых, унутрысаслоўных і ўнутрысямейных адносінаў: Партупей Прапаршчык, Дзеўка-Красаўка, дзедава дачка Галя, бабіна дачка Юля, Ганька-гулянька, Сцяпан-шавец, Васіль Васільевіч, Марцін Глінскі-Папялінскі, карова Рыся, Бурэня.

    Сваімі імёнамі адасоблены "той" свет, які процістаіць чалавеку: Змей Гарынавіч, Цуда-анціюда Беззаконная галава, Салавей-разбойнік, Баба Яга-Касцяная нага (надзвычай цікавае імя, яно двухсастаўнае, таму што гэта казачная істота паядноўвае дзве прасторы: свет жывых — Баба, а свет памерлых — Касцяная нага).

    Адметнасцю чарадзейных казак з'яўляецца і тое, што герой атрымлівае імя па сваім паходжанні: Суччын сын, Івашка-Мядзведжае вушка, Кабылін сын. Самым распаўсюджаным у казках з'яўляецца імя Іван, якое амаль што заўсёды дапаўняецца ёмістай характэрнай рысай, у якой закадзіраваны сэнс сюжэтнага дзеяння: Іван-царэвіч, Іван-Дараган, Ванька, Іванка-прастачок.

    У больш позняй фальклорнай традыцыі і абрадавай практыцы вакол імені сфарміравалася цэлая сістэма прадпісанняў, рэгламентацый і перасцярог. Сярод беларусаў існаваў універсальны прынцып унутрыродавай перадачы імені праз пакаленне: унукам давалі імёны дзядоў.

    Імя бацькі давалі толькі ў выключных выпадках: калі дзіця нараджалася ў вялікае свята, у гонар якога ў свой час хрысцілі бацьку; калі ў сям'і паміралі, "не гадаваліся" дзеці, то наступнаму нованароджанаму наўмысна давалі імя бацькі — няхай наступным памірае ён, а сын застаецца і працягвае род.

    Калі ж дзеці паміралі і далей, то ўключалі самы моцны варыянт родавай перасцярогі — хлопчыку давалі імя першага чалавека свету — Адам, а дзяўчыне — першай жанчыны — Ева.

    Не давалі нованароджаным імёны самагубцаў, заўчасна загінулых людзей. Блізнятам давалі блізкія, але ўсё ж розныя імёны. Абавязковым таксама лічылася тое, што імёны хросных бацькоў не павінны супадаць з імёнамі родных бацькоў, нельга, каб супадалі імёны жаніха і першага шафера, нявесты і першай шаферкі, хроснага бацькі і хрэсьніка.

    Аксана Катовіч, Янка Крук Звязда

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/Imia_u_falklory




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz