ДЗЕДАВІЦА

ЛАБАРЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАБАРЫ

    Лабары - прафесійныя зборшчыкі ахвяраванняў для цэркваў. Лабарамі называлі мужчын, жыхароў мястэчка Янава (сучаснае Іванава Брэсцкай вобласці), якія збіралі грошы на пабудову і рэстаўрацыю цэркваў. Многія святары карысталіся паслугамі лабараў. З даўніх часоў мястэчка Янава належыла каралям Рэчы Паспалітай, і гэта давала яго жыхарам некаторыя ільготы.

    Сяляне, што адбывалі так званую "мілевую павіннасць" (гэта значыць, пастаўлялі па патрабаванню каралеўскай адміністрацыі неаторую колькасць падводаў), былі свабодныя аб іншых павіннасцяў. Так здарылася, што вольнага часу янаўцы мелі шмат, а вось зямлі - не так ужо многа. І яны знайшлі шлях ператварыць лішку часу ў грошы.

    Пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі дзейнасць лабараў не спынілася. Болей таго, яны адчулі заступніцтва з боку новых уладаў, якія таксама прытрымліваліся праваслаўя. Прафесійныя вандроўнікі лічылі. Шмат хто не любіў дакучлівых вандроўнікаў. Ад жыхароў суседніх вёсак лабары адрозніваліся нават вопраткай.

    Традыцыйныя беларускія "магеркі" саступілі месца шапкам з казырком. Лапцёў лабары не насілі прынцыпова, абувалі боты з высокаю халявай. У халоднае надвор'е насілі расшытыя паўшубкі. Жонкі лабараў былі хваткімі і знаходлівымі. Шмат было пісьменных. Арэал дзейнасці лабараў быў вельмі шырокім: ад Украіны да Прыбалтыкі, ад Малдовы да Цэнтральнай Расіі. Не грэбавалі лабары ніякай ахвярай: грошы, палатно, пяньку, лён, воўну, - усё прымалі. І значная частка сабраных сродкаў сапраўды ішла на будаўніцтва і рэстаўрацыю цэркваў.

    Некаторыя даследчыкі лічаць, што з дапамогаю лабараў захаваліся да нашых дзён дзве драўляныя цэркві 18 стагоддзя пабудовы: Нікалаеўская царква ў в. Дружылавічы і Петрапаўлаўская ў в. Махро. Лабарскі занятак існаваў у Янава да пачатку 40-ых гадоў дваццатага стагоддзя, калі мястэчка, як і ўся Заходняя Беларусь, увайшло ў склад СССР.

    Сёння іванаўская інтэлігенцыя мае на мэце паставіць у горадзе помнік лабару. За гады вандроўніцтваў для пазбаўлення ў дарозе ад чужых вушэй у лабараў сфарміраваўся свой асаблівы дыялект, многія словы з якога беззваротна страчаныя. Але супрацоўнікі іванаўскай раённай бібліятэкі стварылі "Дыялектычны слоўнік лабарскай гаворкі", які ўключае ў сябе 299 словаў.

    Самі лабары называлі сваю гаворку "ліберская гаврідня":

    • бядняк - шандрак

    • багаты - студэнь

    • бальніца - пандзікала

    • вада - бэлька

    • валасы - патлы

    • жанчына - цуба

    • дзеўчына - карывонька

    • дзелавы мужык - пецкель

    • дом - хаза

    • ежа - тройня

    • жыццё - выгуванка

    • канец - хана

    • красці - япэрыць

    • лес - оксім

    • кахаць-калюбаць

    • маці - маныца

    • малако - гальмо

    • начальнік - вульт

    • падмануць - акаўлачыць

    • смяшыць - хахміць

    • талерка - наклюжа

    • яйка - кіто

    • крыж - ставер

    • бог - охвес

    • святар - корх

    • рубль - хрушч

    • кніга для запісаў ахвяраванняў - рэбсанька

    • чалавек - хірыяніца

    • уцякач - скіцень

    • воз - коцень

    • злодзей - клім

    • вочы - ліпкі

    • горад - шусто

    • ідзі - пнай

    • цырульнік - орбут

    Этнолаг Таццяна Луцэвіч, якая прысвяціла свае навуковыя працы лабарам, лічыць, што штучную мову яны перанялі ад рускіх старцаў і жабракоў. Лексікон складаецца са словаў з розных моваў і дыялектаў. Шмат якія былі запазычаныя з грэцкай, латыні, нямецкай моваў, іншыя ўяўляюць сабою скажэнні мясцовых дыялектаў. Жанчыны гэтай гаворкі не ведалі, бо не мелі патрэбы ў таямнічых гаворках, а вось усіх хлопчыкаў абавязкова вучылі мясцоваму дыялекту з сямі гадоў.

    Літаратура, вонкавыя спасылкі

    1. С.В.Максімаў "Бродячая Русь Христа-ради", канец 1890-ых, Санкт-Пецярбург.

    2. По матэрыялах выданняў "Аргументы и факты", "Обозреватель", "Советская Белоруссия".

    3. Дыялектычны слоўнік лабарскай гаворкі

    Узята з http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D1%80%D1%8B




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz