ДЗЕДАВІЦА

ПАСАЖОНЫЯ БАЦЬКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАСАЖОНЫЯ БАЦЬКІ

    Калі ў жаніха ці нявесты нехта з бацькоў (маці або бацька) памёр, калі бацькі скасавалі шлюб або па нейкіх іншых прычынах на момант вяселля не з’яўляюцца поўнай сямейнай парай, то народная традыцыя забараняе ім удзельнічаць у вясельным абрадзе ў якасці галоўных абрадавых чыноў, каб не перадаць маладым сваю “нешчаслівую долю”.

    Каб пазбегнуць паўтарэння-пераемнасці лёсу бацькоў, для правядзення ключавых рытуалаў вясельнай урачыстасці – провадаў маладых у храм ці загс і сустрэчы іх пасля вянчання ці рэгістрацыі шлюбу – выбіралі пасажоных бацькоў. Імі магла быць шчаслівая сямейная пара, якая абавязкова павінна мець сваіх дзяцей.

    Гэта маглі быць сем’і роднага дзядзькі ці цёткі, больш далёкіх сваякоў, добрых знаёмых ці сяброў маладых. Абрадавую ролю пасажоных бацькоў не могуць выконваюць хросныя бацькі.

    Пасажоныя бацькі функцыянальна замяшчаюць родных, таму яны не маюць права быць разам з маладымі ў загсе ці храме. Іх рытуальная функцыя – адправіць і сустрэць у тым жа месцы.

    У храме ж побач з жаніхом і нявестай павінны знаходзіцца іх хросныя бацькі. Калі ж на іх ускласці паўнамоцтвы пасажоных, то адпаведна яны не змогуць прысутнічаць побач з маладымі непасрэдна пры заключэнні шлюбу.

    Як прыклад, жыццёвая сітуацыя. У сям’і памірае бацька. Маці, якая засталася з дачкой, стварае новую сям’ю. Ад другога шлюбу ў яе нараджаецца яшчэ адна дачка.

    Калі замуж будзе выходзіць яе першая дачка, то яна не будзе мець права выконваць абрад провадаў, гэта выканаюць пасажоныя бацькі. У выпадку вяселля другой дачкі гэтыя бацькі ўжо змогуць асабіста выканаць важны сімвалічны рытуал. (Беларуская міталогія).

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/a2ceb0572aa5c5fa.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz