Абраз. Святая Варвара
ВАРВАРА
Прысвятак у народным календары, дзень хрысціянскай пакутніцы (17 снежня н. ст.), які лічыўся жаночым святам. На В. забаранялася прасці кудзелю, бо святая была замучаная верацёнамі.
Каб скаціна добра вялася, пяклі пірагі з макам, а таксама выпякалі з цеста галовы, рогі, ногі, капыты, вушы, якімі кармілі свойскую жывёлу. Пасля В. дзень паступова пачынаў расці (“Варвара ночы ўварвала, а дня прытачыла”).
У метэаралагічных назіраннях дзень В. звязваўся з іншымі суседнімі прысвяткамі: “Варвара мосціць, Сава цвякі вострыць, а Мікола прыбівае”, “Варвара заварыць, а Сава паправіць, а Мікола гвоздам заб’е”. Добрае надвор’е на В. прадказвала добры ўраджай лёну на наступнае лета.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/292
ВАРВАРА
Прысвятак у народпым календары, дзень хрысцiянскай пакутнiцы (адзначаўся 4 снежня с. ст.), якi лiчыўся ў народзе жаночым святам. На В. забаранялася прасцi кудзелю; у гэты дзень выпякалi вылепленыя з пшанiчнага цеста галовы, poгi, капыты, вушы i iмi кармiлi хатнюю жывёлу, каб яна добра вялася.
Пасля В. дзень паступова пачынаў расцi (<"Варвара ночы ўварвала, а дня прытачыла»). Добрае надвор'е на В. прадракала добры ўраджай iльну на наступнае лета.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10363