ПРАБУДЖЭННЕ ДАМАВІКА
Паўсюдна вядома выслоўе: «Апрэль – нікаму не вер», якое карэспандэнтамі этнографа Ю.Крачкоўскага (1874) тлумачылася тым, што нібы ў гэты дзень (14 красавіка у праваслаўных, 1 красавіка у каталікоў) прабуджаўся дамавік і неабходна было хлусіць, каб заблытаць яго. У народным календары гэта рэдкі факт анімістычных вераванняў продкаў сляды якіх засталіся ў сучаснасці.
Алесь Лозка
|