ПЕРСЦЕНЬ
Адно з галоўных значэнняў пярсцёнка - сімвалізаваць шлюбнае з'яднанне ў пэўных сітуацыях замяшчаць саміх жаніха і нявесту. У час вяселля пярсцёнак жаніха і нявесты клалі на хустку і падымалі яе вышэй галавы.
Напярэдадні вяселля сяброўкі нявесты пакідалі ў яе хаце ў хусцінках свае пярсцёнкі, каб хутчэй выйсці замуж. Згубіць заручальны пярсцёнак у народным успрыманні вяшчуе нешчаслівае сямейнае жыццё і нават страту аднаго з сямейнікаў.
Пярсцёнак станавіўся неабходным арыбутам многіх варожбаў: яго кідалі перад люстэркам у шклянку з вадой, клалі побач з іншымі рэчамі перад пеўнем, пакідалі на ноч пад падушкай.
Пярсцёнак - адзін з чароўных казачных прадметаў: перакідванне пярсцёнка з рукі на руку ўспрымалася як здзяйсненне ўсіх жаданняў.
Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=123&category=10&mode=detail
|