ДЗЕДАВІЦА

«КАДРЫЛЬ-КАМЕНЬ»
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    «КАДРЫЛЬ-КАМЕНЬ»

    Камень, на якім танчаць, быў па архіўных дадзеных ў в. Казлоў Бераг. Адна з яго назваў — «Кадрыль-камень». Расказваюць, што некалькі разоў на год сюды з’язджаліся паны і рабілі маёўкі каля каменя, танчылі на ім.

    Богу гэта не спадабалася, ён раззлаваўся і паслаў Перуна на камень, пасля чаго той раскалоўся на дзве часткі. 3 тых часоў камень стаў лічыцца святым, побач паставілі драўляны крыж.

    Тут маліліся Богу, а дажджавую ваду з выемак выкарыстоўвалі як лекі пры хваробе вачэй. На жаль, камень не захаваўся. Жыхар з суседняй вёскі Мачэск паведаміў нам, што камень быў знішчаны пры меліярацыі ў 60-я гады XX ст.

    Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2013/08/17/svyataya-gara-i-sled-bagarodzitsyi/




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz