ДЗЕДАВІЦА

ЛІХА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    3 ЧАГО ЛІХА НА СВЕЦЕ

    Даўным-даўно спрадвеку жылі сабе людзі, пажывалі, ніякага ліха не ведалі. Свет вялікі: усюды вольна. Як папрацаваў, так і пажывіўся. Людзі жьілі-пажывалі ды Бога выхвалялі, а ні аб чым яны не клапаціліся.

    А Бог тады яшчэ жыў на Зямлі, прыходзіў да людзей, бы свой брат, вучыў іх, як на свеце жыць ды дзетак пладзіць, дзетак пладзіць ды гадаваць, ды зямлю напаўняць.

    I не было на зямлі ні ліха, ні дабра. Людзі, бы кветкі; цвілі. Жылі, нібы птушкі ў небе, ці рыба ў вадзе — ні шчасця, ні бяды не мелі. Але што такое жыццё?

    Так жыве і звяр'ё ў лесе, так жыве і дрэва. Бог убачыў тое ды і пачаў вучыць людзей, як лепей дастаць ім жыўнасць, як зрабіць адзенне, як схавацца ў непагадзь, як лавіць рыбу ды звера, ды птушак. I рашылі тады людзі, што калі ўклаў Бог ім розум, то можна рабіць, што хочаш.

    — Гэ, мы і самі з вусамі, — пачалі гаварыць людзі, — што захочам, тое і зробім. Мы і самі, як Багі, толькі Бог затым не даў нам сілы, улады, што баіцца, каб, зямлёю заўладаўшы, мы не ўздумалі і самога Бога сапхнуць з неба. I адступіўся тады Бог ад ганарлівых людзей, і пайшоу сабе на Неба.

    Узялі людзі ўладу над усім, што ёсць на Зямлі: над раслінамі; над ўсялякім звяр'ём, што жыве па лесе, па палях, балотах; над птушкамі, што лятаюць пад небам; над рыбамі, што ў вадзе гуляюць вольна.

    Будзе людзям добра жыць на Гэтым Свеце, пакуль яны не захочуць мець улады адзін над друтім, а калі ўздумаюць — то пазнаюць і дабро, і ліха. I датуль будзе ліха, пакуль людзі будуць мець уладу над людзьмі.

    Але Бог даў людзям розум, каб яны самі пазналі, з чаго ліха на свеце. А розум пакажа людзям дарогу, як ліха адолець і як жыць, каб мець уладу над усім на зямлі і каб усім было добра і не было ліха.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/30.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz