КІПРЫЯН
13 верасня у праваслаўных, 31 жніўня у каталікоў Кіпрыян. Існуе павер'е, што на гэты прысвятак журавель раіцца з чарадою перад адлетам у вырай (Анічэнка, 1992).
Свяшчэннапакутнік Кіпрыян – карфагенскі епіскап, у 258 годзе быў прыгавораны да смерці за адмову прынесці ахвяру паганскім багам. Пачатак сяўбы ячменю (шосты ці сёмы тыдзень ад Іллі).
У беларусаў Смаленшчыны мелася шмат прыкмет: «Сей ячмень, як загудзець сляпень»; «Сей ячмень, як каліна ў кругу»; «Ячмень сей на сёмым тыдні ад святога Іллі, у той дзень, калі на Усяедным тыдні была вея»; «Ячмень сей на шостым тыдні ад святога Іллі» (Дабравольскі, 1914).
Алесь Лозка