ДЗЕДАВІЦА

ДЗІК, ВЯПРУК, ПАРСЮК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗІК, ВЯПРУК, ПАРСЮК

    У міфалогіі меў розныя значэнні. Дз.. парсюк быў сімвалам сонца. Магічны характар мелі ахвярапрынашэнні свінні ў час рымскіх сатурналіяў. Абрадавае паяданне свініны заклікана прывесці да ўрадлівасці і дастатку. Звязана гэта было з тым, што свіння асабліва пладавітая жывёліна. У старажытных грэкаў яна адыгрывала вялікую ролю ў кульце Дэметры.

    У ахвяру Дэметры прыносілі парасят, мяса якіх аддавалі жрацу, што праводзіў рытуальнае ворыва. Мяса клалі на алтар, змешвалі з зернем і апускалі ў баразну. Мяса (пераважна свініна – асноўнае ежа на Масленіцу, калі елі шмат для таго, каб магічным чынам забяспечыць дастатак. У германскіх казках Фрэйр у калядную ноч выпраўляўся на неба на вепруку.

    На думку А. Голана, назва Д. v. p. r. паходзіць ад слова, якое абазначала фалас. У XI СТ., ПАВОДЛЕ Тытмара Мерзенбургскага, у палабскіх славян існавала паданне, што блізу свяшчэннага горада Радагошчы (Рэтры) часамі “падымаецца з возера вялізны Дз. з белымі, бліскучымі ад пены ікламі, перапоўнены радасцю, жахліва валяецца ў балоце і прадказвае гэтым, што чакаецца цяжкая, бядотная і працяглая унутраная вайна”.

    Акрамя функцыі ўрадлівасці ў многіх міфалогіях Дз. лічыўся сімвалам баявой магутнасці. У гамераўскім і старажытнагерманскім эпасах апісваецца баявы знак – “галава Дз.” на шлеме воіна.

    Паводле міфаў некаторых народаў (хеты, грэкі, кельты), у Дз. або свіней ператвораны людзі за грахі. У Беларусі на помніках культуры штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай культуры (ранні жалезны век) трапляюцца амулеты з іклаў Дз., а яшчэ раней такія рэчы былі характэрныя для насельнікаў паўночнабеларускай культуры (позні неаліт – ранняя бронза).

    Згодна з Тацытам, эстыі або айсты (старажытныя балты) пакланяліся прамаці багоў і на знак адрознення свайго культу насілі на сабе выявы Дз., якія ім замянілі зброю і ахоўвалі нават у гушчы ворагаў.

    Пад час раскопак раннефеадальных гарадоў і некаторых пахаванняў таксама знаходзяць амулеты з прасвідраваных іклаў Дз. У беларускім фальклоры ёсць паданні, што свіння, рыючыся ў зямлі, дарылася да крыніцы, якая паслужыла вытокам пэўнай ракі (напрыклад, Бярэзіны).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1292




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz