ДЗЕДАВІЦА

КЛЕЧАННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 20
    Гасцей: 20
    Карыстальнікаў: 0

    КЛЕЧАННЕ

    Тройца (Сёмуха, Сямік, Клечанне) – язычніцкае свята, у якім праглядаецца культ продкаў і расліннасці прымеркаванае пазней царквою да хрысціянскай Пяцідзесятніцы (50 –ы дзень пасля Пасхі).

    Упрыгожвалі “маем” будынкі. У Лельчыцкім раёне рвалі рагоз (“лепеху”) і клалі на падлогу, каб не было блох. Дзяўчаты хадзілі ў лес “завіваць” бярозкі, плясці вянкі, есці абрадавую страву (яйкі). На Міёршчыне спявалі:

    Хадзіла Тройца каля аконца. Я ж маладзенькая не выспалася… У некаторых раёнах Палесся называлі гэтае свята Клечаннем. Відаць таму, што галінкамі клёна упрыгожвалі хаты. Тройца.

    Адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікдня, адгэтуль яго іншая назва - Сёмуха. У гэты дзень Святы Дух сышоў на апосталаў і даў ім указанне Хрыста несці вестку пра хрысціянства "ўсім народам і языкам".

    Гэта свята адзначаецца па народных звычаях. Упрыгожваюцца зелянінай жыллё, памінаюцца памерлыя, увечар водзяцца карагоды. Тройца злілася са святам Сёмуха (сёмы чацвер пасля Вялікдня). Гэта шанаванне духоў расліннасці. Адзначаецца і бацькоўская субота.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz