КУК
Міфалагічны цар птушак. Згадваецца ў этыялагічным паданні пра паходжанні зязюлі. Галоўнай функцыяй К. была абарона птушак ад розных драпежнікаў. Але аднойчы К. не вярнуўся ў сваё гняздо.
Засумавалі птушкі і вырашылі паслаць на пошукі зязюлю як самую незанятую выхаваннем дзяцей. Напалохалася зязюля дальняй дарогі і знесла яечка. “Куды ж я яго дзену?” – запытала яна ў птушак.
“Пакладзі сваё яечка ў любое гняздо!” – быў іх адказ. Так і паляцела зязюля шукаць К. Праляціць крыху, сядзе і пачынае клікаць К.: “Ку-ку!”
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2843