ДЗЕДАВІЦА

МАРОЗ МАРОЗАВІЧ, ЁН ЖА ЗЮЗЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАРОЗ МАРОЗАВІЧ, ЁН ЖА ЗЮЗЯ

    Мароз – персанаж казачнага фальклору і шэрагу каляндарных абрадаў – дзед з белай доўгай барадой у шубе, валёнках і рукавіцах. Ён сімвалізуе парадак, строгасць, часам жорсткасць, але шчырасць і справядлівасць.

    Да Мароза ў народзе звярталіся з пашанай, звалі Марозам Марозавічам, панам ці дзедам Марозам. Часам, каб задобрыць, ласкава звалі так: Мароз-Маразенька, Марозка, Зюзя (у некаторых беларускіх і заходнерускіх дыялектах).

    У культуры ўсходніх славян паўсюдна быў вядомы звычай, калі на Каляды, Саракі ці Вялікдзень Мароз запрашалі на святочную вячэру – на куццю, кісель, бліны, каб задобрыць яго, а ён у знак удзячнасці за пачастунак не шкодзіў пасевы злакавых культур.

    Пры гэтым казалі: «Мароз, Мароз, хадзі куццю есці». На Беларусі, каб «задобрыць» Мароз, на Калядным тыдні варылі аўсяны кісель. Яго ставілі на вокны, выносілі на ганак, вылівалі на агарод ці на вуліцу.

    На Беларусі жартавалі: быццам бы Мароз «лопаецца» на галаве лысага чалавека, г.зн. памяншаецца, знікае. Таму ў дні самых моцных маразоў неабходна было налічыць дванаццаць знаёмых лысых людзей, апошнім назваўшы самага лысага, сказаўшы пры гэтым: «Мароз, мароз, ідзі лысых памарозь!»

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f6ccd09467680928.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz