ДЗЕДАВІЦА

ЛІРНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛІРНІК

    Жабрак (старац), які здабываў сабе сродкі існавання спевамі ў суправаджэнні ліры. У часы прыгонніцтва Л. вандравалі па ўсёй Беларусі пераважна па вёсках, у дні кірмашоў і фэстаў канцэнтраваліся ў мястэчках і гарадах.

    У дакументах 2-й пал. 17 – 19 ст. ёсць звесткі пра карпарацыі жабракоў, у якія ўваходзілі і Л. (напр., у Магілёве, Слуцку).

    Выконвалі Л. духоўныя вершы (найб. Папулярныя “Лазар”, “Прытча пра блуднага сына”), песні павучальна – бытавыя (“Сіротка”, “Пра Надзю”) і гістарычныя (“Паранены, замучаны крываваю вайной”), а пры пэўных абставінах і танцавальныя мелодыі, гарэзлівыя прыпеўкі.

    Сярод Л. сустракаліся, паводле сведчанняў М. Я. Нікіфароўскага і С. Малевіча, таленавітыя выканаўцы (Сымон-сляпак з Віцебшчыны, Флёрык з Ляхавіч). Ігры на ліры навучаліся ў спрактыкаваных майстроў – “дзядоў” або непасрэдна ў час вандраванняў. Народ бачыў у Л. носьбітаў ідэй дабра, справядлівасці, выразнікаў сваіх думак.

    Пасля Кастр. Рэвалюцыі ў сувязі з карэннымі зменамі сацыяльна – эканам. Умоў жыцця Л. як асобная група нсельніцтва паступова зніклі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16526




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz