ДЗЕДАВІЦА

ЗАГУБАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 39
    Гасцей: 39
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАГУБАК

    Прадстаўнiк катэгорыi «нячыстых», небяспечных мерцвякоў, супрацьпастаўлены «продкам», «дзядам», здольны прынесцi жывым людзям рэальную шкоду. Перакананне аб небяспечнасцi С. грунтуецца на ўяўленнi пра тое, што натуральная смерць чалавека надыходзiць, калi той вычарапаў сваю жыццёвую сiлу, патрацiў яе на працягу ўсяго жыцця; заўчасная ж смерць пакiдала нябожчыку не выдаткаваную ў зямным жыццi энергiю, якую ён мусiў трацiць ужо на шкоду людзям.

    Паколькi жыццё ўсведамлялася як дар (доля), дадзены Богам, чалавек, якi самахоць яго спынiў, выступаў супраць сакральнай волi i зблiжаўся тым самым з «нячыстай сiлай». Адсюль шырока распаўсюджанае ўяўленне аб тым, што чалавек па сваёй волi не можа быць С., бо на гэтую справу яго пад’юджвае чорт. Калi ж «нячыстая» задума ўдалася, у паветры ўздымаецца вiхура (завея, бура) — «чортава вяселле» — з нагоды атрымання чарговай «грэшнай душы».

    На Магiлёўшчыне лiчылi, што пры гэтым С.–мужчына бярэ шлюб з чарцiхай, а С.–жанчына — з чортам. На скуры ж С. заключалi крывёй свае дамовы чэрцi i чараўнiкi (ведзьмы). Пахаванне С. выразна адрознiвалася ад пахавання нябожчыкаў, памерлых сваёй смерцю. Калi апошнiх шляхам складанай абраднасцi «перасялялi» ў свет Дзядоў (рабiлi хату дамавiну, належным чынам прыбiралi, спраўлялi хаўтуры), дык С. хавалi ў прасторавых пунктах, цесна звязаных з сiмволiкай памежжа, сферай хаосу, дэструкцыяй, каб гарантаваць бяспеку не толькi жывым, але i «добрым» нябожчыкам.

    Паўсюль забаранялася хаваць С. на тэрыторыi могiлак, якiя разумелiся як «сяло–невесяло» памерлых. Найчасцей iх хавалi на ростанях, у багнiстых месцах, у канавах, што атачалi могiлкi. У шэрагу выпадкаў на магiлу С. Насыпалi вялiкi курган, кiдалi ламачча цi камянi. Адзiнай пахавальнай атрыбутыкай вiсельнiка магла быць тая адзежа, у якой ён засiлiўся, i вяроўка, з дапамогай якой гэта было зроблена. Часам С. хавалі нават без дамавiны. Паўсюль адсутнiчала адпяванне С. I звычай спраўлення па iх хаўтураў. Сувязь С.–тапельца са сферай вады паслугавала iх суаднясенню з такiмi мiфалагiчнымi персанажамi, як русалкi i Вадзянiк.

    Паводле народных павер’яў, русалкi i ёсць дзяўчаты– тапелiцы, якiя заключаюць з Вадзянiком шлюб. Тапелец жа мужчына з цягам часу i сам робiцца Вадзянiком (Вiцебская губ.). Тапельцы, пахаваныя на зямлi, захоўваюць сувязь i магчымасць уплыву на стыхiю вады (у тым лiку i нябеснай вiльгацi), што тлумачылася iх вечнай смагай, бо яны не паспелi напiцца тут пры жыццi. Такiм чынам, С. маглi выступаць прычынай працяглай засухi, спынiць якую можна было, палiваючы магiлу тапельца вадой (цi пакiнуць на пахаваннi посуд з ёю, пастаянна папаўняючы яго), цi вырваць крыж з яе (Палессе).

    Рэчы, звязаныя з С. (вяроўка, пясок з магiлы), даволi шырока выкарыстоўвалiся ў магiчных практыках, звязаных iдэямi гвалту, прымусу. Так, калi карчмар хацеў прывабiць наведнiкаў, ён мусiў перацягнуць дарогу вяроўкай, на якой засіліўся чалавек, i закапаць яе перад парогам, цi гэтую ж вяроўку пакласцi ў бочку з гарэлкай (Заходняя Беларусь). Каб навесцi смяротны праклён на ворагаў, патрэбна было перад асiнавым кiем, уторкнутым у зямлю, запалiць васковую свечку з кнотам, зробленым з вяроўкi вiсельнiка.

    Трымаючы свечку нахiленай, каб яна патухла, агучвалi праклён: «Штоб ты так патух(ла), як гэтая свечка». Пасля чаго свечку ламалi аб кiй, кiдалi ў ямку, дзе ён тырчаў, i засыпалi зямлёй (Рэчыцкi пав.). Пяском з магiлы маглi скарыстацца злодзеi, абнёсшы iм хату i ссыпаўшы з заходняга боку, яны такiм чынам усыплялi ўсiх яе насельнікаў (Барысаўскі пав.).

    З другога боку, гэты ж пясок выступаў дзейсным сродкам вывядзення чарвякоў з адкрытай раны жывёлы (Вiцебская губ.). На Смаленшчыне падчас выгану жывёлы, каб яе не «давiў» воўк, трэба было назваць iмя даўлёнiка столькi разоў, колькi было скацiны ў статку, просячы ягонай абароны.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5013




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz