ДЗЕДАВІЦА

ЖЫТА, КАРАГОД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖЫТА, КАРАГОД

    «Жыта» — старажытны карагод. Выконваўся вясной на Юр’я: «хадзілі па ране (ранняе жыта), калі ў ім ужо можа схавацца варона». Збіраліся ўсёй вёскай і адзін за адным ланцужком, праходзілі па палях.

    Наперадзе ўсіх хлопец нёс хлеб, упрыгожаны галінкамі елкі. На кожным полі хлопец круціўся ў сярэдзіне карагода, а вакол яго – карагод, які суправаджаўся рытуальнымі песнямі:

    Дзе карагод ходзіць,

    Там жыта родзіць,

    А дзе не бывае,

    Там улягае.

    Зафіксаваны на Беларускім Палессі. У Смаргонскім раёне зафіксаваны варыянт танца «жыта», у якім выканаўцы імітавалі калыханне жыта і яго жніво касілкай.

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%96%D1%8B%D1%82%D0%B0,_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz