НАЎСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ
Перасоўнае свята, Вялікадне нябожчыкаў, дзядоў - продкаў у чацвер на велікодным тыдні, Назва свята паходзіць ад старажытнаславянскай назвы душ памершых - "наўяў". Яйкі-крашанкі, "паску" і ўсе іншыя велікодныя стравы неслі на могілкі, частаваліся самі і астаўлялі там дзядам. Найперш абавязковай у гэтым пачастунку была куцця - ячная ці грэчневая каша.
Урачыстае наведванне магілкі найперш нябожчыка мінулага года пачыналася са звароту старэйшага з роду: "Святыя дзяды, што ад нас адыйшлі! Хадзіце да нас, будзем есці, што бог паслаў!".
Далей частаваліся, галасілі - успаміналі аб лепшых якасцях дзядоў, спявалі песні маральна-дыдактычнага павучальнага зместу:
Вялік, святы нам дзень настаў,
Ісус Хрыстос з труны ўстаў,
Хрыстос уваскрос,
Хррыстос уваскрос,
Хрыстос уваскрос!
* Пайшоў жа ён жабруючы,
Добрых людзей турбуючы.
Прыйшоў жа ён да Дунаю,
А там дзеўка ваду брала.
-Падай, дзеўка, богу вады,
Памыць яму рукі, ногі.
Дзеўка бога не прызнала,
Богу яна адказала:
-Гэта вада нячыстая,
Лісцём, дрэвам западала.
Гэта дзеўка нячэсная,
Дзевяць сыноў нарадзіла,
Дзевяць сыноў нарадзіла,
У Дунай-рацэ ўтапіла. (Беларуская міталогія).
|