РАКА
Элемент ландшафтавага коду традыцыйнай мадэлі свету. Р. выступае ў якасцi стрыжня сусвету, што пранiзвае верхнi, сярэднi i нiжнi свет. Вобраз Р. адыгрывае значную ролю ў казачных матывах (вогненная Р., якая аддзяляе свет мёртвых ад свету жывых; малочная Р. з кiсельнымi берагамi; Р., якую капалi звяры i птушкi; Р. з мёду, вiна ды iнш.). Шматлiкiя паданнi пра Дняпро, Заходнюю Дзвiну i iншыя Р., у тым лiку i пра невялiкiя рэчкi: у Р. затануў воз грошай, нехта згубiў у Р. шапку (часцей за ўсё швед, француз, Напалеон, Кацярына). У Жыткавiчах існуе паданне, што ў Р. затануў сын адной царыцы. Яна закляла Р., i ад той застаўся толькi невялiкi след. У Ваўкавыску цыганка закляла Р. Нетупу за тое, што ўтапіўся яе сын, i Р. знікла. У Беларусi яшчэ ў XIX-XX ст. быў распаўсюджаны абрад «арання ракi» як сродак барацьбы з засухай. Жанчыны ўпрагалiся ў саху i хадзiлi па Р. (па беразе Р.). http://mifijslavyan.ru/stories2/232.htm