ДЗЕДАВІЦА

Т (міфалогія)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

     ТРАДЫЦЫЙНАЯ НАРОДНАЯ МЕДЫЦЫНА  

    ("Гоман Барысаўшчыны" №11(116) за 2008 год)

    Дадзеная праца была прадстаўлена сёлета на пятых мядоцкіх фальклорных чытаннях.

    Традыцыйная народная медыцына – неад'емная частка вясковай жыццядзейнасці. Нават сёння, нягледзячы на шырокую даступнасць фармакалагічных сродкаў, народныя лекавыя сродкі тут у актыўным выкарыстанні, а іншы раз не маюць альтэрнатывы. Таму вывучэнне мясцовай народнай медыцыны спрыяе пашырэнню арсенала лячэбных сродкаў, што можа быць карысным у паўсядзённым жыцці людзей. Акрамя таго, асаблівасці традыцыйнай народнай медыцыны нашага краю раскрываюць і  асаблівасці псіхалогіі яго жыхароў.

    На працягу многіх стагоддзяў беларуская народная медыцына характарызуецца пэўнай устойлівасцю ў захаванні сродкаў і спосабаў лячэння.

    Пастаяннае недаяданне, цяжкая знясільваючая праца, антысанітарныя ўмовы жыцця былі прычынай многіх захворванняў. Медыцына таго часу знаходзілася на нізкім узроўні развіцця і з-за сваёй дарагавізны з'яўлялася недаступнай для бедных людзей.

    Самымі частымі хваробамі на Мядоччыне былі тыповыя для беларусаў таго часу хваробы, такія, як рэўматызм, малярыя, каўтун, а таксама халера, чорная воспа і іншыя.

    Не маючы магчымасці атрымаць дапамогу ад афіцыйнай медыцыны, людзі лячылі сябе народнымі сродкамі, прыёмамі і дзеяннямі.Хваробы звязвалі з квадрамі месяца. Адны хваробы лячылі ў першай квадры (у маладзік) – такія, як зубны боль або захворванні скуры. Многія хваробы лячылі ў апошняй квадры, каб хвароба паступова знікала.

    У в. Мётчы жыве мая бабуля Ніна Сцяпанаўна Абрамовіч (1934 г. н.). Яна вельмі добра ўмее загаворваць зубны боль. А навучыла яе гэтаму мая прабабка, Кацярына Сцяпанаўна Валкавец (1904 г. н.). Вось як мая прабабка загаворвала зубны боль. Маладзіком яна выходзіла на двор, станавілася тварам да месяца, прасіла хворага стаць нагамі на камень, а рукамі ўзяцца за дубовы калок. Калі месяца не было, трэба было глядзець на неба.

    Бабуля прасіла хворага перахрысціцца і прыгаворваць за ёй: "Маладзічок-малады, твой рог залаты, па небу ходзіш, усіх людзей відзіш; як табе па зямлі не хадзіць, так маім зубам не балець". Замова паўтаралася тры разы. Пасля таго, як прагаворвалася замова, бабуля Каця хрысцілася і пачынала горача шаптаць яшчэ нешта. Па ўспамінах, яна ніколі не гаварыла, пра што шаптала, бо была ўпэўнена, што замова "не спрацуе". Як ні дзіўна, але зубны боль пасля шэптаў бабы Каці ўціхамірваўся надоўга.

    А бабуля па бацькоўскай радні, Алена Мікітаўна Быкоўская (1929 г. н.), з в. Дроздзіна, загаворвала зубны боль так: тры разы шаптала: "Раз – на хлеб, два – на зару". Станавілася пад абразы, успамінала блізкіх памерлых продкаў, потым трыма каменьчыкамі "зачырквала" шчаку са словамі: "Каб яны (зубы) замлелі, закамянелі і ні разу не балелі". Загаварыўшы, трэба было тры разы сплюнуць.

    А вось як бабуля лячыла ад глістоў, або "лістоў", як яна казала. Прывялі аднойчы да яе хлопчыка. Бабуля ўважліва паглядзела на малога, памацала жывот і вынесла свой прыгавор: "У цябе лісты, даражэнькі". Сказала маці хлопчыка, каб тая стаўкла дзве галоўкі часнаку (бабуля называла – часнык), змяшала яго са шклянкай малака. Перад гэтым загадала нічога не есці: "Хай нашча вып'е – лісты гэтага не любяць". Пасля гэтага хлопчык хутка пайшоў на папраўку.

    Раней лічылася вельмі распаўсюджанай хваробай захворванне скуры галавы і валасоў, якая называлася "каўтун". "Каўтун" зблытваў валасы на галаве так, што іх нельга было расчасаць. Ён быў цвёрды-цвёрды, і зразаць яго было нельга, бо "каўтун" можна было ўгнявіць, і тады ён мог скрывіць рот, нос і ўвесь твар набок, і ўвогуле чалавек нават мог памерці. Калі ў чалавека быў "каўтун", у яго пастаянна балела галава. Дактароў "каўтун" "не слухаўся", паддаваўся ён толькі бабкам-шаптухам: тады ён паступова адпадаў.

    Бабкі-шаптухі сваімі замовамі лячылі "начніцы" ў маленькіх дзяцей – гэта калі дзеці блыталі дзень і ноч (удзень спалі, а ўначы плакалі).

    Была яшчэ ў дзяцей такая хвароба, як  грыжа або "грызь". У гэтым выпадку дапамагала замова. Маці дзіцяці нахілялася да грыжы і тры разы шчоўкала зубамі (як бы кусала), а потым прыгаворвала: "Грызь, грызь, цябе маці радзіла, а я грызь адхадзіла".

    У в. Мётча жыла бабуля (усе яе звалі "баба Сцёпа"), якая ведала, калі якую траўку сабраць, як яе высушыць, як падрыхтаваць з яе настой, адвар або настойку. Рабіла яна настойкі і са свежых раслін і карэнняў. Напрыклад, палын, чыстацел або дзівасіл настойвала на гарэлцы (яна ведала дазіроўку) і лячыла болі ў жываце. Болі ў жываце лячыла таксама пінжмікам, які заварвала кіпенем. Гатавала адвар мяты, калі купала малых дзяцей ("бабіла" іх), каб скура была мяккая, не шалушылася.

    Пры жаночых хваробах баба Сцёпа раіла заварваць падбел (тысячаліснік) і піць.

    Мая прабабка, Кацярына Сцяпанаўна, лячыла п'яўкамі. П'яўкі адцягвалі хваробу і застаялую кроў. Яна ставіла п'яўкі пры прастудзе, пры запаленні лёгкіх, пры галаўных болях, галавакружэнні, шуме ў вушах, болях у паясніцы. А яшчэ п'яўкі ставілі на шыю хвораму на "свінку". Гэта была сур'ёзная хвароба (хворы не мог павярнуць галаву, – усё цела балела). Падымалася тэмпература. Праўда, п'яўкі былі не адзіным спосабам лячэння хворага на "свінку". Яшчэ такіх хворых лячылі льняным семем (варылі, клалі ў чыстую тоненькую паркалёвую анучку і цёплым прыкладвалі да шыі). "Свінку" абавязкова трэба было лячыць, інакш можна было памерці.

    У маёй бабулі заўсёды дома стаяла настойка з мурашак. Гэтая настойка ўжывалася ў якасці націрання пры рэўматызме і радыкуліце. Яна рабіла яе так: у бутэльку з гарэлкай кідала мурашак і настойвала дзесяць дзён (каб мурашкі растварыліся).

    З глыбокай старажытнасці беларусы ў якасці лекавага і прафілактычнага сродку выкарыстоўвалі мёд. Лячыліся ім і ў нас на Мядоччыне. Напрыклад, пры прастудзе змешвалі мёд з гарэлкай, націралі шыю і рабілі кампрэс на спіну і грудзі ці  змешвалі мёд з цёплым кіпячоным малаком і тлушчам і ўжывалі ўнутр.

    Пры гемароі да хворага месца прыкладвалі мёд з алоэ. Гэтым жа сродкам лячылі гнойныя раны. Да гнойных ран прыкладвалі і нацёртую сырую бульбу (каб выцягвала гной з раны). А да свежых ран прыкладвалі хлебны мякіш.

    Каб супакоіць нервы, сэрца, запарвалі карэнне валяр'яну, а потым у настой дабаўлялі мёд і пілі нанач.

    Вельмі важным лекавым сродкам у нашай вёсцы лічыўся мухамор. Настойкай чырвонага мухамора лячыліся хворыя на рак мачавога пузыра. Чырвоныя шапачкі мухамораў складвалі ў шклянку, залівалі "першаком", потым закопвалі шклянку на месяц у зямлю на глыбіню адзін метр,. Пілі ад адной кроплі – да дзесяці (першы дзень – адна кропля, другі – дзве і г. д.), а потым наадварот (ад дзесяці – да адной). Пасля на дзесяць дзён рабілі перапынак, а потым усё пачыналася нанава.

    Настойка мухамораў на гарэлцы ўжывалася і як націранне пры радыкуліце або вострых рэўматычных болях.

    Існуе шмат лекавых сродкаў жывёльнага паходжання. Гэта розныя тлушчы (свіны, гусіны, сабачы, мядзвежы, барсукоў). З тлушчаў рабілі мазі ці прымалі іх унутр. Асабліва яны дапамагалі пры прастудзе.

    Да нас у вёску некалькі гадоў запар прыязджала дачніца, дык яна лячыла прастуду і кашаль маззю са свінога тлушчу і шкіпінару. Яна расказвала, як вылечыла ад туберкулёзу свайго мужа. Растаплівала сабачы тлушч (адну сталовую лыжку) і давала яму выпіць кожную раніцу нашча. Яшчэ яна варыла маленькіх шчанят і давала есці мужу (кажуць, ад гэтага самы застарэлы туберкулёз вылечваецца). Мужу такія лекі дапамагалі, і ён вылечыўся. У вёсцы хворых на туберкулёз кармілі лепш, чым астатніх. Абавязковым для іх лічылася ўжыванне каровінага масла, мёду, яек, мяса.

    Барсукоў тлушч добра дапамагае пры апёках. Калі змазаць ім апечанае месца, яно зажывае значна хутчэй. Добра дапамагае пры апёках і гусіны тлушч. А яшчэ яго ўжывалі хворыя на астму (па адной чайнай лыжцы нашча, тры разы ў дзень).

    Крыніцай некаторых хвароб лічылі ваду. З вадой людзі звязвалі такую хваробу, як "трасца" (малярыя). Гэта хвароба вельмі распаўсюдзілася ў гады вайны і пасля яе. Людзі хварэлі ад голаду і недаядання. Першыя прыкметы хваробы: чалавеку становіцца холадна, пачынае трэсці. І як бы цёпла ні апрануўся, ні хаваўся пад коўдру – нішто не дапамагае, нават калі на вуліцы гарачыня або пойдзеш у напаленую лазню. Калі ж добра "ператрасе", пачынае моцна балець галава і становіцца вельмі горача. Пасля кружыцца галава, заплятаюцца ногі, падымаецца тэмпература. За дзень можа некалькі разоў "перакалаціць". Пры гэтай хваробе некалі ў нашай радні раілі піць сумесь: яечны бялок змяшаць з мачой дзіцяці. Калі пачынала калаціць, патрэбна было гэта выпіць. Але такое "лякарства" дапамагала не ўсім.

    У бальніцы малярыю лячылі хінай. Праўда, пасля гэтых парашкоў можна было аглухнуць, маглі ўзнікнуць ускладненні з печанню. Хвораму прапісвалі да дзесяці парашкоў у дзень. Ад такой дазіроўкі скура станавілася жоўтай (парашкі былі жоўтага колеру).

    Вельмі часта хвароба выклікалася ветрам. Асабліва небяспечнымі бабуля лічыла парывы раптоўнага ветру – віхру. Хваробы, што паходзілі ад ветру, называлі "падвеем", "вятранкай". Падвей узнікаў тады, калі чалавек або жывёліна траплялі на віхор. Чалавека "скручвала", цела "ламала". Лячылі гэтую хваробу толькі бабкі-шаптухі.

    Некалі даўно жыла ў Мётчы баба Хадуля (прозвішча не помню). Яна ўмела лячыць замовамі. Аднойчы ў вёсцы быў выпадак, калі парася выскачыла з хлява на двор і папала на "падвей". Яно адразу пачало пішчаць, круціцца на месцы, і ніхто не мог даць яму рады, пакуль не пазвалі бабку Хадулю, якая яго адшаптала.

    Калі чалавек хварэў на "вятранку", то ў яго на целе з'яўляліся чырвоныя плямы. Хвароба магла суправаджацца высокай тэмпературай. Плямы на целе праз некалькі дзён сыходзілі, а маглі застацца назаўсёды.

    Існавала такая хвароба, як жаўтуха. Гэта цяпер мы ведаем, што такое захворванне печані называюць гепатытам. А даўней людзі гэтага не ведалі. Чалавеку рабілася дрэнна, кружылася галава, ён слабеў, усё цела рабілася жоўтым, нават бялкі вачэй. Жаўтуху на Мядоччыне лячылі малаком кабылы, а ў каго не было такога малака, заварвалі цьмян-траву (на адну лыжку высушанай травы шклянка кіпеню).

    Кабылінае малако вельмі дапамагала ў лячэнні коклюшу.

    А вось калі ў маленькага дзіцяці гнаіліся вочы, маці закапвала іх сваім грудным малаком. Гэта можна было рабіць не толькі свайму дзіцяці, але і чужому.

    Некаторыя хваробы разглядалі як вынік сурокаў.

    Сурочыў не толькі знахар, але і звычайны чалавек, які мог проста паглядзець ці падумаць і тым самым наслаць няшчасце другому чалавеку. Пра такога чалавека гаварылі, што ў яго "ўрочлівыя вочы". Калі чалавек з урочлівымі вачыма паглядзіць на нейкую жывёліну, дык яна можа захварэць, а часам і здохнуць.

    У нашай мясцовасці не прынята было хваліць малых дзяцей (якое дзіця прыгожае, разумнае, удалае расце), так яго можна было сурочыць. Каб дзіця не стала ахвярай сурокаў, яму дастаткова было прышчапіць шпільку (звычайна галоўкай уніз), з левага боку (з боку сэрца). А яшчэ пры гэтым трэба было сказаць пра сябе: "Соль табе ў вочы, галавешку ў зубы".

    Былі такія хваробы, якія можна было перадаць са сваім адзеннем. Гэта туберкулёз, кароста (часотка), грып, сіфіліс.

    Існавала павер'е, што калі з хворага зняць адзенне і кінуць на перакрыжаванне дарог, пры гэтым прыгаворваючы: "Дзе застанецца адзенне, там застанецца і хвароба", або "Кідаю адзенне, кідай, хвароба (імя хворага)", то хвароба кіне чалавека. Калі гэта адзенне падыме іншы чалавек, то хвароба магла перайсці да яго. А яшчэ людзі верылі, што калі ваду, у якой мыўся хворы, выліць на перакрыжаванне дарог, то хвароба магла адступіць, а чалавек, які прайшоў па гэтым месцы, мог падчапіць хваробу сабе.

    Вада ў насельніцтва карысталася вялікай папулярнасцю. Напрыклад, калі ў дзіцяці "падучая" хвароба (эпілепсія), то патрэбна было сабраць вады з трох крыніц і ехаць да шаптухі. Пасля гэту ваду давалі піць хвораму. Калі прыступы эпілепсіі пачыналіся маладзіком, то і лячыць яе трэба было ў маладзік.

    Спрадвеку верылі вяскоўцы і ў ачышчальную сілу агню. Калі з чалавекам здаралася якая-небудзь хвароба, то хворага абціралі ручніком, а потым і ручнік, і адзенне палілі ў печы. Лічылася, што агонь забярэ хваробу.

    У аснове дзеянняў абрадаў, скіраваных на пазбаўленне ад хвароб вясковых людзей,  ляжыць вопыт далёкіх продкаў, якія на працягу стагоддзяў стварылі сапраўдную скарбонку лекавых сродкаў і прыёмаў...

    Мінулае пастаянна прыцягвае нашу ўвагу, асабліва тады, калі мы спрабуем аднавіць падзеі, што адбываліся некалькі стагоддзяў назад. Гэтыя падзеі – духоўная скарбніца нашых продкаў, якая жыве ў замовах, шэптах, замоўных абрадавых дзеяннях.

    Яўгенія Быкоўская, в. Мётча, goman.borisov-e.info

    http://barysau.belarda.org/index.php?mod=news&id=53

     Дадзеная праца была прадстаўлена сёлета на пятых мядоцкіх фальклорных чытаннях.

    Традыцыйная народная медыцына – неад’емная частка вясковай жыццядзейнасці. Нават сёння, нягледзячы на шырокую даступнасць фармакалагічных сродкаў, народныя лекавыя сродкі тут у актыўным выкарыстанні, а іншы раз не маюць альтэрнатывы. Таму вывучэнне мясцовай народнай медыцыны спрыяе пашырэнню арсенала лячэбных сродкаў, што можа быць карысным у паўсядзённым жыцці людзей. Акрамя таго, асаблівасці традыцыйнай народнай медыцыны нашага краю раскрываюць і  асаблівасці псіхалогіі яго жыхароў.

    На працягу многіх стагоддзяў беларуская народная медыцына характарызуецца пэўнай устойлівасцю ў захаванні сродкаў і спосабаў лячэння.

    Пастаяннае недаяданне, цяжкая знясільваючая праца, антысанітарныя ўмовы жыцця былі прычынай многіх захворванняў. Медыцына таго часу знаходзілася на нізкім узроўні развіцця і з-за сваёй дарагавізны з’яўлялася недаступнай для бедных людзей.

    Самымі частымі хваробамі на Мядоччыне былі тыповыя для беларусаў таго часу хваробы, такія, як рэўматызм, малярыя, каўтун, а таксама халера, чорная воспа і іншыя.

    Не маючы магчымасці атрымаць дапамогу ад афіцыйнай медыцыны, людзі лячылі сябе народнымі сродкамі, прыёмамі і дзеяннямі.Хваробы звязвалі з квадрамі месяца. Адны хваробы лячылі ў першай квадры (у маладзік) – такія, як зубны боль або захворванні скуры. Многія хваробы лячылі ў апошняй квадры, каб хвароба паступова знікала.

    У в. Мётчы жыве мая бабуля Ніна Сцяпанаўна Абрамовіч (1934 г. н.). Яна вельмі добра ўмее загаворваць зубны боль. А навучыла яе гэтаму мая прабабка, Кацярына Сцяпанаўна Валкавец (1904 г. н.). Вось як мая прабабка загаворвала зубны боль. Маладзіком яна выходзіла на двор, станавілася тварам да месяца, прасіла хворага стаць нагамі на камень, а рукамі ўзяцца за дубовы калок. Калі месяца не было, трэба было глядзець на неба.

    Бабуля прасіла хворага перахрысціцца і прыгаворваць за ёй: “Маладзічок-малады, твой рог залаты, па небу ходзіш, усіх людзей відзіш; як табе па зямлі не хадзіць, так маім зубам не балець”. Замова паўтаралася тры разы. Пасля таго, як прагаворвалася замова, бабуля Каця хрысцілася і пачынала горача шаптаць яшчэ нешта. Па ўспамінах, яна ніколі не гаварыла, пра што шаптала, бо была ўпэўнена, што замова “не спрацуе”. Як ні дзіўна, але зубны боль пасля шэптаў бабы Каці ўціхамірваўся надоўга.

    А бабуля па бацькоўскай радні, Алена Мікітаўна Быкоўская (1929 г. н.), з в. Дроздзіна, загаворвала зубны боль так: тры разы шаптала: “Раз – на хлеб, два – на зару”. Станавілася пад абразы, успамінала блізкіх памерлых продкаў, потым трыма каменьчыкамі “зачырквала” шчаку са словамі: “Каб яны (зубы) замлелі, закамянелі і ні разу не балелі”. Загаварыўшы, трэба было тры разы сплюнуць.

    А вось як бабуля лячыла ад глістоў, або “лістоў”, як яна казала. Прывялі аднойчы да яе хлопчыка. Бабуля ўважліва паглядзела на малога, памацала жывот і вынесла свой прыгавор: “У цябе лісты, даражэнькі”. Сказала маці хлопчыка, каб тая стаўкла дзве галоўкі часнаку (бабуля называла – часнык), змяшала яго са шклянкай малака. Перад гэтым загадала нічога не есці: “Хай нашча вып’е – лісты гэтага не любяць”. Пасля гэтага хлопчык хутка пайшоў на папраўку.

    Раней лічылася вельмі распаўсюджанай хваробай захворванне скуры галавы і валасоў, якая называлася “каўтун”. “Каўтун” зблытваў валасы на галаве так, што іх нельга было расчасаць. Ён быў цвёрды-цвёрды, і зразаць яго было нельга, бо “каўтун” можна было ўгнявіць, і тады ён мог скрывіць рот, нос і ўвесь твар набок, і ўвогуле чалавек нават мог памерці. Калі ў чалавека быў “каўтун”, у яго пастаянна балела галава. Дактароў “каўтун” “не слухаўся”, паддаваўся ён толькі бабкам-шаптухам: тады ён паступова адпадаў.

    Бабкі-шаптухі сваімі замовамі лячылі “начніцы” ў маленькіх дзяцей – гэта калі дзеці блыталі дзень і ноч (удзень спалі, а ўначы плакалі).

    Была яшчэ ў дзяцей такая хвароба, як  грыжа або “грызь”. У гэтым выпадку дапамагала замова. Маці дзіцяці нахілялася да грыжы і тры разы шчоўкала зубамі (як бы кусала), а потым прыгаворвала: “Грызь, грызь, цябе маці радзіла, а я грызь адхадзіла”.

    У в. Мётча жыла бабуля (усе яе звалі “баба Сцёпа”), якая ведала, калі якую траўку сабраць, як яе высушыць, як падрыхтаваць з яе настой, адвар або настойку. Рабіла яна настойкі і са свежых раслін і карэнняў. Напрыклад, палын, чыстацел або дзівасіл настойвала на гарэлцы (яна ведала дазіроўку) і лячыла болі ў жываце. Болі ў жываце лячыла таксама пінжмікам, які заварвала кіпенем. Гатавала адвар мяты, калі купала малых дзяцей (“бабіла” іх), каб скура была мяккая, не шалушылася.

    Пры жаночых хваробах баба Сцёпа раіла заварваць падбел (тысячаліснік) і піць.

    Мая прабабка, Кацярына Сцяпанаўна, лячыла п’яўкамі. П’яўкі адцягвалі хваробу і застаялую кроў. Яна ставіла п’яўкі пры прастудзе, пры запаленні лёгкіх, пры галаўных болях, галавакружэнні, шуме ў вушах, болях у паясніцы. А яшчэ п’яўкі ставілі на шыю хвораму на “свінку”. Гэта была сур’ёзная хвароба (хворы не мог павярнуць галаву, – усё цела балела). Падымалася тэмпература. Праўда, п’яўкі былі не адзіным спосабам лячэння хворага на “свінку”. Яшчэ такіх хворых лячылі льняным семем (варылі, клалі ў чыстую тоненькую паркалёвую анучку і цёплым прыкладвалі да шыі). “Свінку” абавязкова трэба было лячыць, інакш можна было памерці.

    У маёй бабулі заўсёды дома стаяла настойка з мурашак. Гэтая настойка ўжывалася ў якасці націрання пры рэўматызме і радыкуліце. Яна рабіла яе так: у бутэльку з гарэлкай кідала мурашак і настойвала дзесяць дзён (каб мурашкі растварыліся).

    З глыбокай старажытнасці беларусы ў якасці лекавага і прафілактычнага сродку выкарыстоўвалі мёд. Лячыліся ім і ў нас на Мядоччыне. Напрыклад, пры прастудзе змешвалі мёд з гарэлкай, націралі шыю і рабілі кампрэс на спіну і грудзі ці  змешвалі мёд з цёплым кіпячоным малаком і тлушчам і ўжывалі ўнутр.

    Пры гемароі да хворага месца прыкладвалі мёд з алоэ. Гэтым жа сродкам лячылі гнойныя раны. Да гнойных ран прыкладвалі і нацёртую сырую бульбу (каб выцягвала гной з раны). А да свежых ран прыкладвалі хлебны мякіш.

    Каб супакоіць нервы, сэрца, запарвалі карэнне валяр’яну, а потым у настой дабаўлялі мёд і пілі нанач.

    Вельмі важным лекавым сродкам у нашай вёсцы лічыўся мухамор. Настойкай чырвонага мухамора лячыліся хворыя на рак мачавога пузыра. Чырвоныя шапачкі мухамораў складвалі ў шклянку, залівалі “першаком”, потым закопвалі шклянку на месяц у зямлю на глыбіню адзін метр,. Пілі ад адной кроплі – да дзесяці (першы дзень – адна кропля, другі – дзве і г. д.), а потым наадварот (ад дзесяці – да адной). Пасля на дзесяць дзён рабілі перапынак, а потым усё пачыналася нанава.

    Настойка мухамораў на гарэлцы ўжывалася і як націранне пры радыкуліце або вострых рэўматычных болях.

    Існуе шмат лекавых сродкаў жывёльнага паходжання. Гэта розныя тлушчы (свіны, гусіны, сабачы, мядзвежы, барсукоў). З тлушчаў рабілі мазі ці прымалі іх унутр. Асабліва яны дапамагалі пры прастудзе.

    Да нас у вёску некалькі гадоў запар прыязджала дачніца, дык яна лячыла прастуду і кашаль маззю са свінога тлушчу і шкіпінару. Яна расказвала, як вылечыла ад туберкулёзу свайго мужа. Растаплівала сабачы тлушч (адну сталовую лыжку) і давала яму выпіць кожную раніцу нашча. Яшчэ яна варыла маленькіх шчанят і давала есці мужу (кажуць, ад гэтага самы застарэлы туберкулёз вылечваецца). Мужу такія лекі дапамагалі, і ён вылечыўся. У вёсцы хворых на туберкулёз кармілі лепш, чым астатніх. Абавязковым для іх лічылася ўжыванне каровінага масла, мёду, яек, мяса.

    Барсукоў тлушч добра дапамагае пры апёках. Калі змазаць ім апечанае месца, яно зажывае значна хутчэй. Добра дапамагае пры апёках і гусіны тлушч. А яшчэ яго ўжывалі хворыя на астму (па адной чайнай лыжцы нашча, тры разы ў дзень).

    Крыніцай некаторых хвароб лічылі ваду. З вадой людзі звязвалі такую хваробу, як “трасца” (малярыя). Гэта хвароба вельмі распаўсюдзілася ў гады вайны і пасля яе. Людзі хварэлі ад голаду і недаядання. Першыя прыкметы хваробы: чалавеку становіцца холадна, пачынае трэсці. І як бы цёпла ні апрануўся, ні хаваўся пад коўдру – нішто не дапамагае, нават калі на вуліцы гарачыня або пойдзеш у напаленую лазню. Калі ж добра “ператрасе”, пачынае моцна балець галава і становіцца вельмі горача. Пасля кружыцца галава, заплятаюцца ногі, падымаецца тэмпература. За дзень можа некалькі разоў “перакалаціць”. Пры гэтай хваробе некалі ў нашай радні раілі піць сумесь: яечны бялок змяшаць з мачой дзіцяці. Калі пачынала калаціць, патрэбна было гэта выпіць. Але такое “лякарства” дапамагала не ўсім.

    У бальніцы малярыю лячылі хінай. Праўда, пасля гэтых парашкоў можна было аглухнуць, маглі ўзнікнуць ускладненні з печанню. Хвораму прапісвалі да дзесяці парашкоў у дзень. Ад такой дазіроўкі скура станавілася жоўтай (парашкі былі жоўтага колеру).

    Вельмі часта хвароба выклікалася ветрам. Асабліва небяспечнымі бабуля лічыла парывы раптоўнага ветру – віхру. Хваробы, што паходзілі ад ветру, называлі “падвеем”, “вятранкай”. Падвей узнікаў тады, калі чалавек або жывёліна траплялі на віхор. Чалавека “скручвала”, цела “ламала”. Лячылі гэтую хваробу толькі бабкі-шаптухі.

    Некалі даўно жыла ў Мётчы баба Хадуля (прозвішча не помню). Яна ўмела лячыць замовамі. Аднойчы ў вёсцы быў выпадак, калі парася выскачыла з хлява на двор і папала на “падвей”. Яно адразу пачало пішчаць, круціцца на месцы, і ніхто не мог даць яму рады, пакуль не пазвалі бабку Хадулю, якая яго адшаптала.

    Калі чалавек хварэў на “вятранку”, то ў яго на целе з’яўляліся чырвоныя плямы. Хвароба магла суправаджацца высокай тэмпературай. Плямы на целе праз некалькі дзён сыходзілі, а маглі застацца назаўсёды.

    Існавала такая хвароба, як жаўтуха. Гэта цяпер мы ведаем, што такое захворванне печані называюць гепатытам. А даўней людзі гэтага не ведалі. Чалавеку рабілася дрэнна, кружылася галава, ён слабеў, усё цела рабілася жоўтым, нават бялкі вачэй. Жаўтуху на Мядоччыне лячылі малаком кабылы, а ў каго не было такога малака, заварвалі цьмян-траву (на адну лыжку высушанай травы шклянка кіпеню).

    Кабылінае малако вельмі дапамагала ў лячэнні коклюшу.

    А вось калі ў маленькага дзіцяці гнаіліся вочы, маці закапвала іх сваім грудным малаком. Гэта можна было рабіць не толькі свайму дзіцяці, але і чужому.

    Некаторыя хваробы разглядалі як вынік сурокаў.

    Сурочыў не толькі знахар, але і звычайны чалавек, які мог проста паглядзець ці падумаць і тым самым наслаць няшчасце другому чалавеку. Пра такога чалавека гаварылі, што ў яго “ўрочлівыя вочы”. Калі чалавек з урочлівымі вачыма паглядзіць на нейкую жывёліну, дык яна можа захварэць, а часам і здохнуць.

    У нашай мясцовасці не прынята было хваліць малых дзяцей (якое дзіця прыгожае, разумнае, удалае расце), так яго можна было сурочыць. Каб дзіця не стала ахвярай сурокаў, яму дастаткова было прышчапіць шпільку (звычайна галоўкай уніз), з левага боку (з боку сэрца). А яшчэ пры гэтым трэба было сказаць пра сябе: “Соль табе ў вочы, галавешку ў зубы”.

    Былі такія хваробы, якія можна было перадаць са сваім адзеннем. Гэта туберкулёз, кароста (часотка), грып, сіфіліс.

    Існавала павер’е, што калі з хворага зняць адзенне і кінуць на перакрыжаванне дарог, пры гэтым прыгаворваючы: “Дзе застанецца адзенне, там застанецца і хвароба”, або “Кідаю адзенне, кідай, хвароба (імя хворага)”, то хвароба кіне чалавека. Калі гэта адзенне падыме іншы чалавек, то хвароба магла перайсці да яго. А яшчэ людзі верылі, што калі ваду, у якой мыўся хворы, выліць на перакрыжаванне дарог, то хвароба магла адступіць, а чалавек, які прайшоў па гэтым месцы, мог падчапіць хваробу сабе.

    Вада ў насельніцтва карысталася вялікай папулярнасцю. Напрыклад, калі ў дзіцяці “падучая” хвароба (эпілепсія), то патрэбна было сабраць вады з трох крыніц і ехаць да шаптухі. Пасля гэту ваду давалі піць хвораму. Калі прыступы эпілепсіі пачыналіся маладзіком, то і лячыць яе трэба было ў маладзік.

    Спрадвеку верылі вяскоўцы і ў ачышчальную сілу агню. Калі з чалавекам здаралася якая-небудзь хвароба, то хворага абціралі ручніком, а потым і ручнік, і адзенне палілі ў печы. Лічылася, што агонь забярэ хваробу.

    У аснове дзеянняў абрадаў, скіраваных на пазбаўленне ад хвароб вясковых людзей,  ляжыць вопыт далёкіх продкаў, якія на працягу стагоддзяў стварылі сапраўдную скарбонку лекавых сродкаў і прыёмаў...

    Мінулае пастаянна прыцягвае нашу ўвагу, асабліва тады, калі мы спрабуем аднавіць падзеі, што адбываліся некалькі стагоддзяў назад. Гэтыя падзеі – духоўная скарбніца нашых продкаў, якая жыве ў замовах, шэптах, замоўных абрадавых дзеяннях.

     

    Яўгенія Быкоўская, в. Мётча.

    http://goman.borisov




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz