ДЗЕДАВІЦА

РАБЫ, ПЯРЭСТЫ, СТРАКАТЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАБЫ, ПЯРЭСТЫ, СТРАКАТЫ

    У беларускім фальклоры з’яўляецца, як правіла, азнакай хтанічныхістот, належыць да свету памерлых, еячыстай сілы. Дастаткова ўзгадаць стракатых птушак (зязюлю, ластаўку, сароку ды інш.), што маюць дачыненне да свету памерлых. Кот жа з сабакам маюць блізкія стасункі з Дамавіком. У беларускіх павер’ях, напрыклад, у пярэстага сабаку ператвараюцца дамавік або ведзьма. Відавочная сувязь стракатасці і каня: існуе павер’е аб сувязі такога каня з Хлеўнікам. Вядомая і забарона на выкарыстанне рабых коней у вясельным поездзе. Цікава, што каб пазбегнуць нараджэння рабых авечак, забаранялася на працягу ўсіх Калядаў (ад Раства да Вадохрышча) лапіць адзенне. Тут мы таксама маем яскравы прыклад “нячыстасці” стракатасці, яе апазіцыйнасці ўсяму чыстаму, жывому, светламу і добраму. Дарэчы, прыналежнасць адзнакі пярэстасці да змяі (параўн. палескую назву вясёлкі – Цмок) і хатняе жывёлы можа сведчыць аб рэштках “асноўнага міфа” – барацьбы Грымотніка са Змеем за статак.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz